Какие цветы украсят Островец

08:29 / 11.05.2019

Азеляненне Астраўца пачалося ў сакавіку – і працягвае набіраць абароты. Так, у красавіку на гарадскія клумбы было высаджана 8 000 кветак.

У красавіку на вуліцах Астраўца было высаджана 8 000 кветак. І гэта яшчэ не ўсё – азелянне горада працягваецца.

– Высаджваць віёлу ў вазы і кантэйнеры мы пачалі яшчэ ў сакавіку, – расказвае інжынер садова-паркавай гаспадаркі Астравецкага РУП ЖКГ Вольга Аўгуль. – У красавіку, калі адпалі марозы, пачалася высадка ў адкрыты грунт аксамітак, колеусаў, бягоній, брахікомы, цынерарыяў, пеларгоній. У канцы мая пачнём замяняць віёлу, якая адцвіце, на пятунію і сурфінію.

01.jpg

Кветкі высаджваюцца ў асноўным у цэнтры Астраўца, на галоўных вуліцах, каля помнікаў і памятных знакаў. Абзавядуцца кветнікамі і клумбамі новыя мікрараёны – кожны куточак нашага горада павінен быць прыгожым і квітнеючым, упэўнены азеляніцелі.

2.jpg

3.jpg

8.jpg

– Акрамя кветак у гэтым годзе мы высадзілі шмат дрэў – у асноўным гэта ліпы і дэкаратыўныя кусты: барбарыс, кізільнік, ядловец, туі, – пералічвае інжынер. – Некаторыя з іх ішлі ў якасці першаснага азелянення, а некаторыя – на замену пашкоджаных.

Работы ў кветкаводаў шмат. Два чалавекі прыглядаюць за рассадай у цяпліцах: паліваюць, пікіруюць, праполваюць і рыхтуюць яе да “пераезду” ў адкрыты грунт. Астатнія пяцёра шчыруюць на гарадскіх кропках: займаюцца падрыхтоўкай глебы, высадкай і палівам раслін.

4.jpg

5.jpg

– Цяжка даводзіцца: дрэвы першыя два тыдні пасля пасадкі трэба паліваць кожны дзень, а кветкі так паліваюцца ўвесь сезон. Ёсць у нас спецыяльная палівачная машына, але яна не ўсюды даедзе – тады носім ваду вёдрамі, – гаворыць Вольга Аўгуль. – Але мы спраўляемся. А ў бліжэйшы час чакаем новых работнікаў і вельмі гэтаму рады: кожная пара рук у нас цяпер на вагу золата.

6.jpg

7.jpg

Пабольшае работы ў астравецкіх кветкаводаў і зімой: яны плануюць заняцца цяплічнай выганкай цюльпанаў. Так што, хто любіць кветкі і жадае падзарабіць, можаце звяртацца да камунгасаўскіх азеляніцеляў: вы дапаможаце ім, а яны – вам.


ЛІЧБА

102 кусты і 36 дрэў высадзілі ў гэтым годзе работнікі РУП ЖКГ у межах Астраўца, а ўсяго на баланс арганізацыі залічана 152 кусты і 215 дрэў.



Текст:
Фото: Ольга Хотянович