Куда девать «весенний» мусор, выяснял корреспондент «АП»

09:36 / 22.04.2019

Ва ўладальнікаў прыватных дамоў цяпер гарачая пара – час уборкі падворкаў.

Трэба выграбсці сухое лісце і траву, абрэзаць сучча, пабяліць дрэвы, сабраць пад плотам пластык і паперкі. Толькі вось незадача: паліць сабранае смецце, як гэта прывыклі рабіць многія, сёлета забараняецца: моцны вецер, які ў апошні час “прапісаўся” ў нашым раёне, лепшы сябар пажару.

Выхад з сітуацыі жыхарам раёна, асабліва тым, хто жыве ў сельскай мясцовасці, дзе, як правіла, і падвор’і большыя, і сады вышэйшыя, падказвае намеснік начальніка Астравецкага РУП ЖКГ Віктар Аксютчык.

1.jpg

1. Цвёрдыя камунальныя адходы

Вывозяць смецце ў сельскіх населеных пунктах раёна, як і ў горадзе, смеццевозы. Графік іх работы размешчаны на сайце РУП ЖКГ.

Як ужо паведамляла наша газета (“Мусорная революция”, “АП” № 21 ад 19 сакавіка 2019 года), у аграгарадках і вялікіх вёсках раёна ў рамках праграмы пераходу жыхароў Астравеччыны на раздзельны збор смецця з’явяцца кантэйнеры для збору бытавых і другасных адходаў – пакуль вяскоўцы вымушаны скідваць усё ў адзін кантэйнер.

– Аднак хацелася б папрасіць жыхароў аграгарадкоў і вёсак ужо цяпер сарціраваць у асобныя пакеты пластыкавыя адходы, – гаворыць Віктар Мікалаевіч. – Калі іх назбіраецца дастаткова, вы можаце звярнуцца ў сельсавет, які абагуліць усе заяўкі і закажа ў ЖКГ машыну для арганізаванага вывазу другасных матэрыяльных рэсурсаў.

УВАГА

Для таго каб смеццевоз забіраў бытавыя адходы з вашага падвор’я, трэба заключыць дагавор з Астравецкім РУП ЖКГ. Зрабіць гэта можна ў агентаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія часова працуюць ва ўсіх сельсаветах раёна.

IMG_2315.jpg

2. “Зялёнае” і буйнагабарытнае смецце

– Падчас вясенняй і асенняй уборкі гаспадары прыватных падвор’яў выстаўляюць такія вялікія і цяжкія ёмістасці са смеццем, што іх не могуць падняць нават двое моцных мужчын. Там сустракаецца і каменне, і цэгла, і шмат чаго яшчэ… Смеццевоз проста не можа забраць такое смецце, – тлумачыць Віктар Аксютчык.

Каб пазбавіцца ад сухой травы, сучча і іншага, у тым ліку буйнагабарытнага смецця – да прыкладу, адходаў будаўнічых матэрыялаў, патэлефануйце ў Астравецкую ЖКГ і заключыце аднаразовы дагавор на яго вываз – гэта самы просты і надзейны спосаб: і час эканоміце, і пра транспарт клапаціцца не давядзецца.


ДА ВЕДАМА

Заплаціць за самастойны вываз бытавога смецця на міні-палігон у Ліпнішках цяпер можна на месцы: заплацілі на прахадной, атрымалі квіток – выгрузілі. Сума ў квітку будзе залежаць ад кубаметраў прывезенага смецця.


ЛІЧБА

4 міні-палігоны, якія належаць ЖКГ, зачыняюцца ў гэтым годзе: у Кямелішках, Вароне, Падваранцах і Мацках. Міні-палігоны ў Хралах і Падольцах будуць ліквідаваны ў 2020 годзе.

Текст: