У Вароне прыхарошваліся ўзбочыны дарог
21:24 / 21.04.2018
— На рэспубліканскі суботнік выйшаў увесь працоўны калектыў, — расказвае намеснік дырэктара установы Галіна Чахрач. — Мы займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі: падразалі кусты, абкопвалі дрэвы.
Не абмінула пільнае гаспадарскае вока і ўзбочыны дарог, на скрыжаванні якіх стаіць школа. Варонцы пазграбалі сухое лісце уздоўж праезжых шашы Полацк-Вільнюс і дарогі Астравец- Быстрыца. Яны не вясвятлялі, чый гэта ўчастак і хто яго павінен прыбраць – а проста узяліся – і зрабілі сваю радзімку больш утульнай і прывабнай.
Спадзяюся, што праязджаючыя, ды і жыхары вёсачкі, гэта ацэняць і падтрымаюць чысціню і парадак —хаця б тым, што не будуць смеціць.
Рыта ДРЭМА.
Фота Галіны ЧАХРАЧ.