Островчане на субботнике: сделано много, стало красиво!

15:14 / 21.04.2018

Разам з усімі жыхарамі Беларусі астраўчане прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскім суботніку, які прайшоў 21 красавіка.

Парадак на адміністрацыйных тэрыторыях і месцах, замацаваных за арганізацыямі і ўстановамі, іх супрацоўнікі навялі яшчэ тыдзень раней, падчас раённага суботніка. А ў дзень рэспубліканскага замахнуліся на больш сур’ёзныя і працаёмкія справы.

IMG_4954.jpg 

Канешне, галоўны суботнік у гэты дзень быў у сейбітаў, які спяшаюцца скарыстаць кожную пагодлівую гадзіну, каб як мага хутчэй справіцца са шматлікімі клопатамі веснавой пасяўной. Але не засталіся без справы і працаўнікі іншых устаноў і арганізацый. Напярэдадні раённы штаб вызначыў фронт работ для кожнай з іх, установы, у тым ліку – і на тэрыторыі сельскіх выканаўчых камітэтаў. 

Да прыкладу, работнікі бюджэтных арганізацый Астраўца фарбавалі агароджу каля гарадскіх могілак, парадак наводзілі на сваіх тэрыторыях тыя, хто па нейкай прычыне не паспеў гэта зрабіць падчас раённага суботніка.

– Навядзенне парадку на зямлі – гэта не нейкая разавая акцыя, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін. – Мы займаемся гэтай справай пастаянна. Зараз у раёне працягваецца месячнік навядзення парадку на зямлі, і ў ім прымаюць актыўны ўдзел усе жыхары раёна. Напэўна, гэта ўжо часінка менталітэту нашага народу: вясной, як сыдзе снег, прыбрацца на сваім падвор’і, на тэрыторыі устаноў і арганізацый, дзе яны працуюць, у месцах адпачынку. Гэта важна рабіць не толькі для гасцей, якія ледзь не штодня прыязджаюць у наш раён, а перш за ўсё – для саміх сябе, каб кожнаму з нас было камфортна жыць і працаваць на роднай зямлі зямлі. Асабліва гэта важна ў Год малой радзімы, і прысвечаны яму агульнарэспубліканскі суботнік – не нейкая кампанейшчына, а часцінка пастаяннай мэтанакіраванай работы. А заробленыя і пералічаныя на рахунак суботніка грошы стануць добрым падспор’ем для ажыццяўлення многіх карысных спраў.

Пасля суботніка і месячніка па навядзенні парадку, па словах І. Я. Шалудзіна, будуць падведзены яго вынікі – і не толькі колькасна-фінансавыя: прынцыповая ацэнка будзе дадзена той працы, якую ахвяравалі Году малой радзімы яе сыны і дочкі… 


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик