Беражом прыроду?

10:45 / 17.04.2018
1
Штогод Гродзенскі аблвыканкам зацвярджае рэгія­нальны план па навядзенні парадку на зямлі і добра­ўпарадкаванні населеных пунктаў, у якім ёсць  мерапрыемствы прырода­ахоўнага характару. Як ён выконваўся ў 2017 годзе, высвятляў Камітэт Дзяржкантролю.

IMG_2432.jpg

Праверка паказала, што не поўнасцю выкананы мерапрыемствы па падтрыманні ў належным стане палос адводу аўтамабільных дарог: на Астравеччыне гэта зроблена на 82%, на Ашмянчыне – на 77, на Воранаўшчыне і Дзятлаўшчыне – на 81 і 39%, у Зель­венскім і Сло­німскім раёнах – на 35%, у Свіслацкім – на 27.

Акрамя гэтага, у Мас­тоўскім раёне на тэрыторыі ля ачысных збудаванняў былі выяўлены факты вы­кідвання ёмі­стас­­цей ад масел у масіў дра­весна-кустар­нікавай расліннасці. У Вора­наў­скім раёне за 10 меся­цаў мінулага года нават не пачалі ўстанаўліваць кантэйнеры для збору смецця і адпрацаваных масел. 

У Гродзенскім, Іўеўскім, Свіслацкім раёнах не выкананы заданні па падрыхтоўцы і навя­дзенні парадку на палігонах і міні-палігонах.

 Былі выяўлены і іншыя парушэнні прыродаахоўчага заканадаўства.

Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 11 суб’ектаў гаспадарання на суму 6 440 рублёў і 24 фізічныя асобы на агульную суму 1 725 рублёў.



Текст: Главный администратор