Стань удзельнікам акцыі “Тыдзень лесу” – пасадзі сваё дрэва!

09:44 / 02.04.2018
4
Штогод ў нашай краіне, у тым ліку і на Астравеччыне, праходзіць «Тыдзень лесу» – тра­дыцыйная добраахвотная рэспубліканская акцыя, падчас якой кожны можа дапамагчы лесаводам пасадзіць лес. Сёлета яна распачнецца 14 кра­савіка і працягнецца да 21 красавіка. 

5.jpg


Акцыя прымеркавана да аднаўлення лясоў, якія летась пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкодні­каў.  На шчасце, Астравеччыну гэтая бяда не закранула, тым не менш прымнажаць лясное багацце – справа карысная. 

Да ўдзелу ў акцыі Астравецкі лясгас запрашае нераўнадушных да роднага краю людзей: працоўныя калектывы, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, школьнікаў, валанцёраў. 
На працягу тыдня лесаводы разам з актывістамі будуць не толькі садзіць дрэвы, але і займацца ачысткай ляснога фонду ад несанкцыянаваных звалак.

З вас – толькі жаданне, пра ўсё астатняе – інвентар, падвоз, пасадачны матэрыял – паклапоціцца лясгас. 




Текст:
Фото: Алена Гануліч