Любоў да прыроды праз сяброўства з лесам

10:22 / 24.03.2018
Жыхарам Альхоўкі бліз­кі Дзень лесу –  з усіх бакоў яна акружана сасновым борам і змешаным лесам.

На ўскрайку сасновага лесу размешчаны і Альхоўскі дзіцячы сад.  І канешне ж,  мы  вучым дзяцей беражліва адносіцца да гэтага прыроднага багацця.
Мы пачалі рэалізацыю трохгадовага  праекта «Фарміраванне экалагічнай культуры дашкольнікаў праз арганізацыю  прыродаахоўнай дзейнасці». Нашы малышы ўжо шмат ведаюць пра лес, кожны дзень назіраюць за яго велічнасцю і прыгажосцю, сезоннымі зменамі, жыццём раслін і жывёл, сюды яны прыходзяць і за прыродным матэрыялам для сваіх  вырабаў. 

71a146c8f59c355b365cbd202b94fb51.jpg

IMG_20170628_113428.jpg


Штодзень мы бачым дзятлаў,  сініц, вераб’ёў, соек –  іх падкормлівалі ўсю зіму.

Часам   пашчасціць убачыць вавёрку,  зайца і нават козачак, пра  насякомых і гаварыць няма чаго!

Пра жыццё лесу і людзей, якія звя­залі сваю прафесію з ім,  да малышоў прыходзіць расказваць ляснік Міха­ліш­каўскага лясніцтва Яўген Сярге­евіч  Волкаў. І не дзіва, што многія выхаванцы ўжо цяпер мараць стаць ахоўнікамі лесу.

IMG_20180319_114452.jpg

IMG_20180319_114358.jpg


Ранняй вясной каля нашага садка  чуецца шматгалосы спеў  цэлага хору птушак – напэўна,  яны таксама ведаюць  пра свята лесу. Мы далучаемся да іх. Са святам, лес! Расці  нам на радаць!

Фото2605_25pdjGV.jpg

Людміла ГРЭЙЦЬ, загадчык 
Альхоўскага дзіцячага сада.



Текст: Главный администратор