Как сделать Островец чистым и уютным?

10:25 / 26.03.2018

Вясновае сонца з кожным днём грэе ўсё мацней, сцягваючы з зямлі снежную коўдру. Аднак часцяком замест зялёнай траўкі мы бачым "пралескі" жыццядзейнасці чалавека.

Што, на думку жыхароў нашага горада і яго гасцей, трэба рабіць, каб Астравец пазбавіўся ад такіх “слядоў”, высвятляў наш карэспандэнт.

 Лапкоўская4.jpg  

Кацярына Лапкоўская, хатняя гаспадыня:

– Каб было чыста, зразумела, трэба пачынаць з сябе: не смеціць, шанаваць і паважаць працу тых, хто прыбірае пад’езды, двары, вуліцы нашага горада.

Гэта, лічу, ідзе з сям’і: як сябе паводзяць бацькі – так будзе рабіць і дзіця.


Гайдук2.jpg

Валянціна Гайдук, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:

– Я прыехала ў Астравец нядаўна, горад прыгожы, аднак, бачна, што не ўсе гараджане лічаць, што гэту прыгажосць трэба берагчы.

Вясна толькі пачынаецца, а з-пад снегу ўжо месцамі “ўсплыло” столькі смеццця, што дворнікі не здольны за адзін раз усё прыбраць.

Яшчэ вельмі незадавальняе нізкая культура сабакаводаў, што выгульваюць сваіх хатніх любімцаў у дварах ці на дзіцячых пляцоўках. Я пакуль што не бачыла ніводнага сабакавода, які б хадзіў з пакецікам, каб прыбіраць за сваім любімцам.


Кляпцоў.jpg

Аляксандр Кляпцоў, інжынер:

– Характар, культура паводзін, пачуцці павагі і пашаны да працы іншых людзей прывіваюцца з дзяцінства. Галоўны прыклад у гэтым – бацькі, а не выхавацелі ў садку ці настаўнікі ў школе. Калі гэта ўпушчана, то “перарабіць” чалавека практычна немагчыма.

Канешне, можна прывучаць да чысціні, наказваючы рублём, але нават гэта не заўсёды дапамагае.


Ярашэвіч.jpg

Лілія Ярашэвіч, прыбіральшчыца:

– Кажуць: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Са свайго вопыта магу сказаць, што так яно і ёсць. Калі ў двары жывуць сумленныя людзі, якія нават маленькую паперку нясуць да сметніцы, то там і будзе чыста. І наадварот, калі некаму цяжка зрабіць некалькі крокаў да кантэйнера, то прыбірай-не прыбірай – усё адно будзе брудна.

Як змагацца з неахайнасцю? З дзяцінства трэба прывучаць да культуры паводзін, а штрафы – гэта не выхад.


Текст:
Фото: Антон Мальшевский