Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі "Зробім"
08:34 / 09.11.2017
Штогод сотні людзей выходзяць на ўборку лясоў, вадаёмаў, прыбярэжных тэрыторый. Акцыя «Зробім» ужо шосты год праводзіцца на Беларусі і мае сваіх прыхільнікаў.
– Удзел у акцыі не абмяжоўваецца зборам смецця. Людзі могуць дапамагчы ўдзельнікам акцыі дабрацца на месца і назад, вывезці сабранае смецце на палігон, стаць фотакарэспандэнтам ці пачаставаць валанцёраў гарбатай і печывам. Любая дапамога будзе не лішняй, – расказаў каардынатар і арганізатар акцыі на Астравеччыне Аляксандр Дарашэвіч. – Трэба не толькі прыбіраць смецце, якое ўжо трапіла ў прыроду, але і задумацца на тым, як знізіць адходы.
Важна!
11 лістапада сустракаемся ў 10.00 у вёсцы Селевічы на масце праз раку Страча.
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.