Сённяшнюю раніцу жыхары Астравеччыны прысвяцілі ўборцы лесу

14:59 / 07.10.2017
2

Штогод па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі на Беларусі праходзіць добраахвотная акцыя “Чысты лес”. Да работнікаў лясной галіны далучаюцца прадстаўнікі працоўных калектываў, улады, грамадскіх аб’яднанняў і проста нераўнадушныя да роднага краю і прыроды людзі, каб разам ачысціць лес ад смецця.

IMG_2683.jpg

На Астравеччыне акцыя стартавала сёння з самай раніцы. Нягледзячы на зацягнутае свінцовымі хмарамі неба і дробныя кроплі дажджу, людзі дружна выйшлі на ўборку лесу ад смецця.

IMG_2649.jpg

Працаўнікі Астравецкага лясгаса, да якіх далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Адам Кавалька, дырэктар РУП “Беларуская АЭС” Міхаіл Філімонаў і Генеральны дырэктар Гродзенскага ДВЛГАУладзімір Семянюк, сёння наводзілі парадак на экалагічнай сцяжыне побач з домам паляўнічага ў Задворніках.

IMG_2669.jpg

IMG_2661.jpg

IMG_2644.jpg

Самыя актыўныя прыхільнікі акцыі – школьнікі. Па словах намесніка дырэктара ДЛГУ “Астравецкі лясгас” па ідэалагічнай рабоце Пятра Крупеньчыка, усе школы раёна паўдзельнічалі ў акцыі: настаўнікі і вучні разам з працаўнікамі лясніцтвам наводзілі парадак ў лясах.

IMG_2642.jpg

IMG_2638.jpg


Больш падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.

IMG_2687.jpg

IMG_2699.jpg


 

Текст:
Фото: Алена Гануліч