Падпісана кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве беларускай АЭС

14:41 / 14.10.2011

11 кастрычніка ЗАТ “Атамбудэкспарт”, кампанія дзяржкарпарацыі “Росатам”, ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” падпісалі Кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве першай беларускай АЭС.


З боку заказчыка пагадненне падпісаў дырэктар ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” Міхаіл Філімонаў, з боку генеральнага падрадчыка будаўніцтва – прэзідэнт ЗАТ “Атамбудэкспарт” Аляксандр Глухаў.
Кантрактнае пагадненне вызначае асноўныя палажэнні Генеральнага кантракта на будаўніцтва “пад ключ” двух энергаблокаў АЭС агульнай магутнасцю да 2400 МВт.
Для будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі абраны праект з характарыстыкамі павышанай ядзернай, радыяцыйнай, тэхнічнай і экалагічнай бяспекі “АЭС-2006”, распрацаваны ААТ “Санкт-Пецярбургскі Атамэнергапраект”.
У працэдуры падпісання дакумента прынялі ўдзел намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Іванавіч Міхадзюк і старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч Кавалька.


Эдуард СВІРЫД.
Фота Яўгенія ЧАРВЯКОВА, ДУ “ДСАЭ”.