Пляцоўка для будаўніцтва першай беларускай АЭС вызначана

14:30 / 03.10.2011
8046

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь месцам будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі вызначана пляцоўка ў Астравецкім раёне.


Як заўважыў у інтэрв’ю тэлеканалу “РТР-Беларусь” намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, тым самым “будучая АЭС узаконена на гэтай пляцоўцы”.
“Вынікі даследванняў па ўсіх трох пляцоўках былі разгледжаны спецыяльнай місіяй МАГАТЭ, якая адзначыла беспрэцэдэнтна вялікую колькасць даследванняў, якія правёў беларускі бок. Спецыялісты падтрымалі нашы высновы аб тым, што Астравецкая пляцоўка з’яўляецца прымальнай для будаўніцтва АЭС. На ёй няма ніводнага забараняючага фактару”, -- падкрэсліў намеснік міністра.


Эдуард СВІРЫД.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений