В Островецком районе стартовала акция "Наши дети"

14:51 / 21.12.2016
%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%ba-%d0%bf%d1%80%d0%b8%d1%8e%d1%82%d1%83-%d0%be%d1%82-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%8d%d1%81Сёння ў Астравецкім раёне стартавала дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. У рамках яе супрацоўнікі РУП “Беларуская атамная электрастанцыя” наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Астравецкага раёна, які размяшчаецца ў аграгарадку Варняны.

%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%ba-%d0%bf%d1%80%d0%b8%d1%8e%d1%82%d1%83-%d0%be%d1%82-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%8d%d1%811Павіншаваць дзяцей і іх педагогаў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам –  а сёння ў прытулку жывуць дзевяць дзяцей, якія на час засталіся без бацькоўскай апекі і любові,  – прыехалі намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Валерый Эдуардавіч Сянюць і начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей Эдуард Іванавіч Свірыд.

–Гэта самая добрая акцыя года, – віншуючы дзяцей са святамі, адзначыў Валерый Эдуардавіч. –  Нашы супрацоўнікі з задавальненнем далучыліся да збору сродкаў, каб набыць для дзяцей, якія знаходзяцца ў прытулку, новы вялікі тэлевізар.

Дзеці таксама не засталіся ў баку. Прыняўшы годны падарунак, яны павіншавалі сваіх  гасцей  навагоднімі вершамі і самаробнымі сувенірамі  –  сэрцайкамі з пажаданнямі.

%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%ba-%d0%bf%d1%80%d0%b8%d1%8e%d1%82%d1%83-%d0%be%d1%82-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%8d%d1%812– Наш прытулак разлічаны на 14 чалавек. Яшчэ некалькі дзён назад мы апекаваліся над 12 дзецьмі. А нядаўна трое з іх былі вернуты ў сям’ю – і змогуць самыя светлыя святы правесці разам з мамай, –  расказала дырэктар  сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Уладзіславаўна   Калтан.

%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%ba-%d0%bf%d1%80%d0%b8%d1%8e%d1%82%d1%83-%d0%be%d1%82-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%8d%d1%813Візіт супрацоўнікаў БелАЭС у  Варнянскі сацыяльны прытулак стаў першай дабрачыннай “ластаўкай” у кагорце добрых спраў, якія напярэдадні калядных свят арганізоўваюць прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Дабрачынная эстафета прадаўжае  сваё падарожжа па Астравеччыне – яшчэ ёсць час і шанц стварыць добры настрой для тых, хто чакае свята і верыць у спаўненне мар і цудаў. Хто стане наступным у ланцужку добрых спраў, вырашаць кожнаму з нас!

 Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.