Подписан Генеральный контракт на строительство белорусской АЭС

18:00 / 21.07.2012

18 ліпеня Беларусь і Расія падпісалі Генеральны кантракт на будаўніцтва першай беларускай АЭС.


Падпісанне асноватворнага дакумента на будаўніцтва атамнай электрастанцыі адбылося ва ўрадавай рэзідэнцыі “Заслаўе” ў прысутнасці старшынь урадаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мясніковіча і Дзмітрыя Мядзведзева.


З беларускага боку Генеральны кантракт падпісаў кіраўнік арганізацыі-заказчыка будаўніцтва дырэктар Дзяржаўнай установы “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” Міхаіл Філімонаў.


Ад імя Расійскай Федэрацыі подпіс пад дакументам паставіў генеральны дырэктар аб’яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» - ЗАТ «Атамстройэкспарт», арганізацыі на якую ўскладзены функцыі генеральнага падрадчыка, Валерый Лімарэнка.


Генеральны кантракт вызначае абавязкі і адказнасць бакоў, тэрміны рэалізацыі праекта, яго прыблізны кошт, умовы плацяжоў, пастаўкі абсталявання і іншае.


Увесці ў прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок АЭС плануецца ў лістападзе 2018 года, другі – у ліпені 2020-га.



Эдуард СВІРЫД.

Фота з сайта content.onliner.by