Прэс-тур на ядзерны востраў

14:44 / 11.11.2011
9

Ядзерным востравам атамшчыкі называюць месца, дзе будзе размяшчацца рэактарнае аддзяленне АЭС. Пабачыць яго, а таксама пазнаёміцца з ходам падрыхтоўчых работ па ўзвядзенню першай беларускай атамнай электрастанцыі атрымалі магчымасць журналісты друкаваных і электронных СМІ краіны падчас прэс-тура, які прайшоў на Астравеччыне ў мінулы чацвер.
Падрабязную справаздачу аб мерапрыемстве чытайце ў адным з нумароў “Астравецкай праўды”.


НА ЗДЫМКУ: экскурсію для журналістаў праводзіць намеснік дырэктара ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” А.В. Баркун.

Эдуард СВІРЫД, фота аўтара.