Магатэ дае высокую адзнаку

15:48 / 26.07.2011

Спецыялісты Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, якія не так даўно наведалі нашу краіну з чарговым рабочым візітам, далі высокую ацэнку аб’ёму выкананых вышукальніцкіх і даследчых работ на Астравецкай пляцоўцы, якая разглядаецца як прыярытэтная для будаўніцтва першай беларускай АЭС.


Гэтая пляцоўка не мае неспрыяльных фактараў і цалкам адпавядае патрабаванням нацыянальнага заканадаўства і рэкамендацыям МАГАТЭ, — са спасылкай на Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА.


Па меркаванню супрацоўнікаў МАГАТЭ, вопыт Беларусі па выбару пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС, дастойны абагульнення з мэтай далейшага выкарыстання ў іншых краінах, якія прынялі рашэнне аб развіцці ўласнай атамнай энергетыкі.


Эдуард Свірыд.