“РОСАТАМ” на Астравеччыне

08:19 / 28.01.2011
1

У мінулы панядзелак Астравецкі раён наведала прадстаўнічая дэлегацыя Дзяржкарпарацыі “Росатам” на чале з намеснікам Міністра энергетыкі Расійскай Федэрацыі Андрэем Шышкіным.


Наведванне Астравеччыны адбылося ў адпаведнасці з праграмай візіту расійскай дэлегацыі ў Беларусь з мэтай правядзення перамоў па пытаннях супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. У тым ліку і па праекту будаўніцтва беларускай АЭС.
У Астраўцы дэлегацыю расійскіх энергетыкаў прымалі намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь М.І. Міхадзюк, старшыня райвыканкама А.Д. Кавалька, намеснік дырэктара ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” А.В. Баркун.
У Інфармацыйным цэнтры АЭС адбылася змястоўная, прадметная размова па актуальных пытаннях рэалізацыі праекта ўзвядзення атамнай электрастанцыі. Расійскі бок быў праінфармаваны аб ходзе работ па падрыхтоўцы да будаўніцтва атамнай электрастанцыі, дзейнасці па стварэнню неабходнай сацыяльнай і вытворчай інфрастуктуры. На ўсе пытанні расійскіх энергетыкаў былі дадзены кампетэнтныя адказы.
Завяршылася рабочая сустрэча наведваннем будаўнічых аб’ектаў.
На наступны дзень у пашыраным складзе перамовы працягнуліся ў Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.


Эдуард Свірыд.