Александр Ляхович победил на чемпионате Беларуси по спортивной ходьбе

15:34 / 21.02.2017
Саша ЛяховичПрыемная вестка прыляцела з Магілёва: наш зямляк Аляксандр Ляховіч стаў чэмпіёнам Беларусі ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 10 кіламетраў.

Напрыканцы лютага ў Магілёве прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. На працягу двух дзён спартсмены змагаліся ў розных лёгкаатлетычных відах.

У спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 10 кіламетраў не было роўных Аляксандру Ляховічу, які першы фінішаваў з часам 39:40.97. Варта адзначыць, што Аляксандр палепшыў свой асабісты вынік крыху больш, чым на 20 секунд.

Акрамя гэтага, грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі” па традыцыі вызначыла па трое лепшых спартсменаў і спартсменак па выніках спаборніцтваў, у іх ліку і Аляксандр Ляховіч.

Віншуем Аляксандра з чарговай перамогай і жадаем новых спартыўных вяршынь!

 

З першых вуснаў

– Я задаволены вынікам, які паказаў на рэспубліканскіх спаборніцтвах. У чацвёрты раз я перамог на зімовым лёгкаатлетычным чэмпіянаце, – у тэлефоннай размове паведаміў Аляксандр Ляховіч. – Хутка палячу на зборы ў Кіргізію, дзе буду актыўна рыхтавацца да адбору на Кубак Еўропы, які сёлета пройдзе ў Чэхіі.

Фота з уласнага архіву Аляксандра Ляховіча


 
Текст: