К благотворительной акции присоединились лидеры профсоюзов
Да дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” далучыліся і лідары прафсаюзных арганізацый: напярэдадні навагодніх святаў яны завіталі ў госці да жыхароў Варнянскага прытулку.
Старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі, раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Васільеўна Ярмоліч і райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула прыехалі не з пустымі рукамі: цёплыя і шчырыя пажаданні яны падмацавалі салодкімі падарункамі сертыфікатам на 150 беларускіх рублёў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з прытулку не засталіся ў даўгу: яны расказалі гасцям навагоднія вершы і падарылі на памяць невялікія самаробныя сувеніры. Але найбольшай падзякай для дарослых сталі непадробная радасць і ўсмешкі дзяцей.