Выхаванцаў прытулку павіншавалі ашмянскія госці

11:49 / 03.01.2018

Дабрадзеямі штогадовай дабрачыннай акцыі “Ёлка жаданняў”, дзякуючы якой спаўняюцца мары выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку ў Варнянах, штогод становяцца розныя людзі: актывісты грамадскіх аб’яднанняў, працоўныя калектывы, валанцёры… Пазалетась іх шэраг папоўніла парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Быстрыцы на чале з пробашчам ксяндзом Казімірам Ляховічам, сёлета – індывідуальныя прадпрымальнікі і грамадскія арганізацыі Беларускі саюз жанчын і Беларускі дзіцячы фонд. Але на гэтым віншаванні і падарункі не скончыліся...

iCqHe0inuZ0.jpg

Маладая жанчына, ураджэнка Варнян Вольга Даргель, якая разам з мужам жыве ў Ашмянах і выхоўвае гадавалага сыночка, вырашыла падарыць дзецям з прытулку сапраўднае свята.

EU0uUpSpSHA.jpg

– У сацыяльных сетках трапіўся на вочы пост газеты “Астравецкая праўда” пра лісты Дзеду Марозу, якія пісалі дзеці з прытулку, – расказвае Вольга. – Мяне гэта “зачапіла”: захацелася дзеткам, якія навагоднія святы сустракаюць без бацькоў, падарыць сапраўдны цуд.

g6MxrjQ2kmo.jpg

Забягаючы наперад, адзначым, што ў маладой жанчыны гэта цалкам атрымалася. Вольга на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках каля двух тыдняў пісала пра пра тое, што патрэбна дзецям з варнянскага прытулку. Прынцып шасці поціскаў рукі, які многім з нас знаёмы па навагодніх фільмах “Ёлкі”, спрацаваў – нераўнадушныя людзі адгукнуліся на пранізлівы пост жанчыны.

fWoWFoqRUbA.jpg

– Не чакала такога рэзанансу, – прызнаецца Вольга. – Удзел у акцыі, якую я назвала “Падары цуд”, прынялі ўдзел больш за 30 чалавек. Агульнымі намаганнямі мы сабралі каля 150 рублёў і падарункі: касметыку, сродкі асабістай гігіены, абутак, канцылярскія тавары і іншае. Дзякуй вялікі кожнаму, хто дапамог паверыць дзеткам з варнянскага прытулку ў цуд.

Напярэдадні Новага года валанцёры Алег Даргель і Вікторыя Ярмак прынеслі для хлопчыкаў і дзяўчынак у прытулак падарункі.

FxHbLCCly1k.jpg

Так сталася, што напярэдадні свята выхаванка прытулку Алена была пераведзена ў Ашмянскі інтэрнат. Аднак і там белабароды чараўнік з дапамогай сваёй памочніцы Вольгі Даргель знайшоў дзяўчыну і зрабіў ёй падарунак.

1J5NwGNMcJo.jpg


Дзед Мароз выканаў жаданні выхаванцаў прытулку

Дзяцей з прытулку павіншавалі супрацоўнікі сельгастэхнікі

Новогодняя благотворительная акция стартовала в Островецком районе

 

Текст: