Деньги с благотворительного концерта переданы адресатам

10:15 / 22.12.2017
Грашовыя сродкі, сабраныя падчас дабрачыннага канцэрта «Падары надзею», прыгожыя сувеніры і пасылкі з прадуктамі адправіліся да сваіх адрасатаў. 

12.jpg


Кожны год у пачатку снежня право­дзіцца дабрачынны канцэрт, у якім можа паўдзельнічаць кожны жадаючы. Сёлета падчас мерапрыемства збіралі сродкі для дзяцей і маладых людзей з псіханеўралагічнымі захворваннямі – было сабрана 6 120 рублёў. 

Да дабрачыннасці далучыліся мясцовыя валанцёры, якія арганізавалі ў магазінах Астраўца збор прадуктаў.

76.jpg



Нядаўна валанцёры разам з загадчыцай аддзялення дзённага знаходжання для маладых людзей з інваліднасцю Аксанай Свірскай і бухгалтарам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святланай Маргуш наведаліся ў госці да дзяцей і маладых людзей з псіханеўралагічнымі захворваннямі – іх у раёне 10. Прадстаўнікі дабрачыннай дэлегацыі перадалі не толькі грошы і пасылкі з прадуктамі, але і прыгожыя сувеніры. 

Дарэчы, дабрачынны канцэрт праходзіў не толькі ў Астраўцы, але і ў Гудагайскім доме культуры. І сабраныя сродкі таксама перададзены адрасатам – яшчэ пяць чалавек з інваліднасцю атрымалі матэрыяльную дапамогу і веру ў дабрыню і спагаду.    

22.jpg




Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягнецца да 10 студзеня – у кожнага ёсць магчымасць далучыцца да марафона дабрыні. 


Текст: