Дзяцей з прытулку павіншавалі супрацоўнікі сельгастэхнікі

11:57 / 21.12.2017

У межах дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” супрацоўнікі ДП “Астравецкая сельгастэхніка” наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак у Варнянах.

IMG_9836.jpg

Дырэктар прадпрыемства Мікалай Пятровіч Харкуноў, галоўны бухгалтар Ірына Валер'еўна Статкевіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Тарэса Станіславаўна Ясюкевіч прыехалі не з пустымі рукамі – дзецям яны прывезлі цукеркі, сок, размаўлёўкі, фламастары, кнігі, наборы для творчасці, цацкі і інтэрактыўныя гульні.

IMG_9813.jpg

Бачылі б вы, як свяціліся вочы хлопчыкаў і дзяўчынак! Дзевяцігадовы Павел, які ні на імгненне не выпускаў з рук падораны мяч, нават згуляў з дырэктарам Астравецкай сельгастэхнікі ў валейбол.

IMG_9831.jpg

IMG_9820.jpg

Дзеці аддзячылі гасцей самаробнымі падарункамі.

…Акцыя “Нашы дзеці”, як і “Ёлка жаданняў”, працягваецца: дапамагчы Дзеду Марозу ажыццявіць жаданні выхаванцаў прытулку і не толькі, павіншаваць дзяцей са святамі можа кожны з нас. Спяшайцеся падзяліцца дабрынёй!

IMG_9825.jpg

IMG_9844.jpg

Текст:
Фото: Алена Гануліч