16:27 / 28.06.2010
11887

На мінулым тыдні ў Зэльвенскім раёне, на турыстычнай базе “Беражкі” прайшлі абласныя зборы ідэалагічных работнікаў “За здаровую Беларусь”. Арганізатарамі гэтага цікавага і карыснага мерапрыемства выступілі ўпраўленне ідэалагічнай работы аблвыканкама і абласное аб’яднанне прафсаюзаў. У другі раз самыя актыўныя ідэолагі разбівалі турыстычныя лагеры на прыветлівай зэльвенскай зямлі. Паказаць свае спартыўныя здольнасці... Читать далее

16:52 / 25.06.2010
11662

Яны строгія і нешматслоўныя, правільныя і законапаслухмяныя. Словам, сапраўдныя абаронцы закона.
Напярэдадні Дня работнікаў пракуратуры ў гасцёўню «Візаві» завіталі Дзмітрый Анатольевіч Дамарад, намеснік пракурора Астравецкага раёна, і Уладзімір Мікалаевіч Лось, памочнік пракурора.



– Кім вы марылі стаць у дзяцінстве? Ці ведалі вы, калі паступалі, што сабой уяўляе ваша прафесія?
Дзмітрый Анатольевіч: З дзяцінства... Читать далее

16:41 / 25.06.2010
11976
1

Традыцыйна ў апошнюю нядзелю першага месяца лета адзначаецца свята вясёлых, задорных, непасрэдных і няўрымслівых – Дзень моладзі. У нашым раёне моладзі хапае, ды яшчэ якой! Неаднойчы назва Астравеччыны гучала на разнастайных спаборніцтвах-конкурсах-мерапрыемствах, дзякуючы менавіта таленавітым прадстаўнікам гэтай энергічнай нацыі. А колькі цікавых, неардынарных маладых людзей працуе і жыве побач!
Напярэдадні свята... Читать далее

16:15 / 25.06.2010
11591

9-10 ліпеня ў Ашмянах пройдуць Міжнародны эканамічны форум і міжрэгіянальная выстава-кірмаш “Паўночны вектар Гродзеншчыны”, удзел у якім прымуць шматлікія прадпрыемствы Астравецкага раёна. Як праходзіць падрыхтоўка і што чакае ўдзельнікаў і гасцей выставы, расказвае нам намеснік старшыні райвыканкама па эканамічных пытаннях Уладзіслаў Станіслававіч Ластоўскі.





– Уладзіслаў Станіслававіч, ці праводзілася падобнае мерапрыемства... Читать далее

16:07 / 25.06.2010
12785

“Астравецкая праўда” ўжо неаднаразова расказвала пра добрыя справы раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Нядаўняе мерапрыемства стала працягам гэтай дзейнасці.
Для аздараўлення дзяцей з няпоўных, шматдзетных, малазабяспечаных і сацыяльна небяспечных сем’яў раённай арганізацыяй аплачаны поўны кошт бацькоўскай платы за пуцёўкі ў летнікі, якія арганізаваны аддзелам адукацыі ў нашым раёне.
“Белая Русь” закупіла 31... Читать далее

14:51 / 25.06.2010
11953
6

Быстрыца... Першаадкрывальніца гісторыі Астравеччыны. Мястэчка, упершыню ўзгаданае ў летапісах у 1390 годзе, калі кароль Ягайла заснаваў тут касцёл і кляштар канонікаў рэгулярных святога Аўгустына. У 1407 годзе Быстрыца – уласнасць караля ВКЛ Вітаўта і цэнтр Быстрыцкай воласці. У Быстрыцкім кляштары склаў свае першыя манаскія клятвы Міхал Гедройць, будучы благаславёны, у... Читать далее

07:45 / 24.06.2010
11911

Шэсцьдзесят дзевяць гадоў назад тысячы варожых куль пасыпаліся чорным дажджом і скаланулі мірнае неба Беларусі – пачалася Вялікая Айчынная вайна. 22 чэрвеня, у дзень смутку і ўсенароднай памяці аб загінуўшых воінах, у Міхалішках прайшоў мітынг каля помніка лётчыкам і авіятэхнікам Пастаўскай авіяцыйнай школы, што загінулі на Міхалішкаўскім аэрадроме ў першы... Читать далее

15:36 / 23.06.2010
10743

Адчуванне рэальнасці, здаецца, дагэтуль поўнасцю не вярнулася. Душой, думкамі і нават у снах я яшчэ там, на Валааме. Блукаю па камяністых лясных сцежках, дыхаю непараўнальнай чысціні смалістым халаднаватым паветрам, любуюся з гары краявідамі Ніканаўскай бухты, дзе застыў у чаканні пасажыраў прыгожы белы цеплаход. Ціха ступаю па брукаваным двары перад велічным... Читать далее

14:38 / 22.06.2010
12810

Паэт Андрэй Хадановіч у сваім празаічным жыцці працуе выкладчыкам літаратуры ў БДУ, а вершы піша ў розных жанрах. Але юным гаспадарам Рымдзюнскага летніка “Вясёлка”, да якіх ён нядаўна завітаў у госці, найбольш даспадобы прыйшліся тыя з яго твораў, што выконваюцца ў рытме рэпу. Аўтару падчас такога чытання можна падтупваць, падшчоўкваць... Читать далее

14:35 / 22.06.2010
11980

Вялікай Перамозе – 65 гадоў, а многія ахвяры вайны да гэтага часу не ўшанаваны. Як гэта было з габрэямі, якіх толькі на тэрыторыі нашага раёна загінула каля 1000 чалавек. Пакутніцкая смерць сыноў племені Давіда чамусьці на працягу многіх гадоў замоўчвалася – нібы і не расстрэльвалі габрэяў у Астраўцы, у Быстрыцы,... Читать далее