Финал детской игры “Что? Где? Когда?” определил лидеров года

10:03 / 27.05.2019

Асінхронны фінал дзіцячага турніру па гульні “Што? Дзе? Калі?” прайшоў у Мальскім СДК – і завяршыў школьны інтэлектуальны сезон гэтага года.

Нязменны арганізатар дзіцячай серыі гульняў – цэнтр творчасці дзяцей і моладзі – запрасіў далучыцца да правядзення фіналу і распрацаваць для ігракоў тэматычныя пакеты пытанняў Астравецкую РА “Белая Русь” і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

1.jpg

На гульню сабраліся каманды юніёраў, старэйшых і малодшых ювеналаў з Гервяцкай, Альхоўскай, Гудагайскай, Варнянскай школ, астравецкіх школ № 1 і № 2, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

0.jpg

У першым туры – “Размінцы” – лепш за ўсіх з заданнямі справіліся каманды “СОУС” ЦТДіМ, якія паклалі ў сваю скарбонку 6 ачкоў, па 4 ачкі ўзялі “Сняжынка феадала” і “Альянс” з СШ № 1.

Лепшы вынік у другім туры – “Спадчыннікі Перамогі” – паказалі гудагайскі “Спектр” – 7 ачкоў, гервяцкія “Зёбры” і цэнтраўскі “СОУС” адолелі па 6 заданняў.

4.jpg

Трэці тур, дзе трэба было прадэманстраваць веды па бяспецы, быў самым “ураджайным” для “Сняжынкі феадала” і “СОУСа”, якія правільна адказалі на 7 пытанняў. Па пяць ачкоў набралі варнянскія “Батанікі на Цітаніку” і гудагайскі “Спектр”.

Вынікі гульні арганізатары падвялі і па агульнаму заліку набраных балаў, і па кожнай з трох узроставых груп.

3.jpg

Першае месца ў агульным заліку заняла каманда “СОУС” ЦТДіМ (19 ачкоў), другое – “Сняжынка феадала” СШ № 1 (15 ачкоў), трэцяе – “Спектр” Гудагайскай СШ (14 ачкоў).

2.jpg

Сярод юніёраў больш за ўсіх правільных адказаў, як і на фінальных спаборніцтвах мінулага года, далі дзяўчаты “СОУСа”, за імі – гудагайскі “Спектр” , замкнуў тройку фіналістаў альхоўскі “Фенікс”.

Лідарства сярод старэйшых ювеналаў ужо які год утрымлівае астравецкая каманда “Сняжынка феадала”. Другое месца раздзялі ажно тры каманды: “Альянс” СШ № 1, “Зёбры” Гервяцкай СШ і “Батанікі на Цітаніку” Варня нскага НПК. Трэцімі сталі інтэлектуалы “Zero” Альхоўскай СШ.

Больш за ўсіх правільных адказаў сярод самых юных ігракоў – малодшых ювеналаў – дала каманда “МОПС” ЦТДіМ. На другую прыступку сталі “Воўк. Каза. Капуста” СШ № 1 і “Галаваломка” Альхоўскай СШ, на трэцюю – “Крэда” СШ № 2.


ЛІЧБЫ ГУЛЬНІ:

* 3 туры;

* 30 пытанняў;

*14 каманд;

*19 – найбольшая колькасць правільных адказаў;

*3 – найменшая колькасць правільных адказаў;

*4 “труны”.

Текст:
Фото: з архіва Астравецкага ЦТДіМ