Пагуляць у футбол і сфатаграфавацца ў фотазоне

16:17 / 09.05.2019

У гонар вялікай Перамогі на гарадскім стадыёне прайшлі спартыўныя спаборніцтвы. Найбольшую цікавасць выклікалі футбольныя матчы.

Астраўчане атрымалі сапраўдные задавальненне ад сяброўскай сустрэчы паміж зборнай Астраўца і камандай вайсковай часці 7434. Прыгожая гульня, дакладныя перадачы і паспяховыя атакі – усё гэта балельшчыкі назіралі падчас матча. Гэтая гульня была добрым “разагрэвам” перад галоўным футбольным матчам чэмпіяната Гродзенскай вобласці, дзе наша каманда прымала гасцей са Сморгоні. Як прайшла сустрэча і хто перамог, чытайце ў бліжэйшым нумары “АП”.

2.jpg

Дарэчы, падчас свята можна было не толькі паглядзець футбол, але і сфатаграфавацца з сімваламі ІІ Еўрапейскіх гульняў – у горадзе працавалі спецыяльныя фотазоны.

IMG_1641.jpg

Текст:
Фото: Марина Мацкевич