Помнік невядомаму салдату адкрылі ў Варнянах

23:48 / 08.05.2019

Напярэдадні 9 Мая ў аграгарадку Варняны на могілках урачыста адкрылі помнік невядомаму салдату.

1.jpg

Старажылы расказвалі, што ў 1944 годзе праз вёску ехалі савецкія салдаты. Аднаго, моцна параненага, пакінулі ў адной з хат мясцовых жыхароў. Але салдат, нягледзячы на клопат, так і не ачуняў – яго пахавалі на мясцовых могілках.

Ініцыятыву ўвекавечыць памяць пра загінулага салдата вязня канцэнтрацыйнага лагера Таццяны Нікіфараўны Волкавай падтрымаў сельскі савет. На месцы пахавання сёлета быў устаноўлены помнік, які ўрачыста адкрылі напярэдадні Дня Перамогі.

3.jpg

– На жаль імя загінулага салдата невядома, – звяртаючыся да вяскоўцаў і школьнікаў, якія прышлі на адкрыццё помніка, сказаў старшыня сельвыканкама Аляксандр Вярбовіч. – Аднак памяць пра яго і сотні невядомых салдат, якія знайшлі свой апошні прытулак у розных куточках савецкага саюза. Будзе жыць у стагоддзях.

– Вайна – гэта боль, страх, смерць. Не дай Бог нікому і ніколі спазнаць тое, што выпала на маё дзяцінства, – адзначыла Таццяна Нікіфараўна Волкава. – Гэты помнік – памяць пра ўсіх, хто аддаў свае жыцці дзеля мірнага неба.

Пасля ўскладання кветак на магілу невядомага салдата, помнік асвяціў настаяцель праваслаўных прыходаў у Альхоўцы і Варнянах іерэй Леанід Чарняеў.

2.jpg

Текст:
Фото: Алёна Ганулич