Стену памяти открыли в бильярдном клубе «Монарх»

10:01 / 07.05.2019

Удзельнікі чэмпіянату Астраўца па маскоўскай пірамідзе, які праходзіў у більярдным клубе “Манарх”, адкрылі сцяну памяці “Бессмяротны полк” у гонар 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

IMG_4773.jpg

– Галоўнае месца на сцяне ўшанавання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны адводзіцца фотаздымку майго бацькі, Сцяпана Цітка, – расказвае уладальнік більярднага клуба Барыс Ціток. – Ваявалі і два яго браты. Мікалай быў у палоне, потым трапіў у канцлагер і быў пахаваны ў Германіі. Валяр’ян, які ў радах Савецкай арміі ад самай Масквы гнаў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і вызваляў Беларусь, быў забіты ўсяго ў 35 кіламетрах ад роднага дома. Я знайшоў брацкую магілу, у якой ён быў захаронены.

Титок.jpg

Фото отца.jpg

Падзеі 1941-45-га – гэта боль не толькі сям’і Ціток, але і тысяч падобных ёй – у лёсе якіх вайна пакінула свой адбітак. Таму ўдзельнікі турніру з Астраўца, Барысава, Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні, Ашмян і некалькіх гарадоў Расіі сабраліся паспаборнічаць за більярднымі сталамі і тым самым ушанаваць памяць тых, хто сваім жыццём заваяваў Вялікую Перамогу, – памяць аб’ядноўвае.

IMG_4785.jpg

Не паспелі більярдысты вызначыць пераможцаў, а на сцяне ў радах “Бессмяротнага палка” ўжо з’явіліся першыя фотаздымкі – дзядоў і прадзедаў удзельнікаў турніру.

IMG_4778.jpg

– Размясціць фота членаў сваёй сям’і, якія падарылі нам мірнае неба над галавой, можа кожны жадаючы, – гаворыць Барыс Ціток. – Прыносьце фотаздымкі (10х15 см або 20х30 см – калі гэта герой Савецкага Саюза. – Заўв.аўт.) – будзем шанаваць нашу гісторыю разам!

Падтрымалі патрыятычную справу більярдыстаў майстар спорту міжнароднага класа па більярду, чэмпіёнка свету і Еўропы Кацярына Перапячаева і прэзідэнт іспанскай Федэрацыі більярднага спорту і актыўны ўдзельнік турніру Ігар Агузаў.

Огузов Титок Перепечаева.jpg

Більярдны клуб у Астраўцы ў той час, як гэты від спорту толькі набірае папулярнасць у Беларусі, – гэта, безумоўна, добра: астраўчанам цяпер не трэба выязджаць за сто кіламетраў, каб трэніравацца і ўдзельнічаць у спаборніцтвах, – лічыць Ігар Агузаў. – А сцяна памяці ўвогуле цудоўная ідэя. У маёй сям’і – два героі Савецкага Саюза. Іх фота я абавязкова прывязу ў наступны раз.

У гэты дзень пераможцы турніру атрымалі Кубкі, а ўсе ўдзельнікі – сімвалічныя медалі “75-ая гадавіна вызвалення Беларусі” , падрыхтаваныя арганізатарамі ў памяць аб гэтай важнай даце.

IMG_4767.jpg

Текст:
Фото: Ольга Хотянович