Выдатныя тройкі – у лідараў

15:39 / 02.04.2019
Раённы этап рэспубліканскага конкурсу лідараў «СуперТройка» сярод актывістаў піянерскай арганізацыі прайшоў у Астраўцы.

Да ўдзелу ў ім запрашалі каманды-тройкі: старшы важаты піянерскай дру­жыны, піянер-лідар і акцябронак. Актывісты спаборнічалі ў чатырох завочных конкурсах – партфоліа лідараў і відэаролік-самапрэзентацыя дружыны – і адным вочным, у якім трэба было прадэманстраваць свае артыстызм, творчыя здольнасці, уменне трымацца на сцэне, імправізаваць і працаваць з залай.

Піянерскае трыа з Варнянскага НПК.jpg

Піянерскае трыа з Варнянскага НПК

Заяўкі да ўдзелу падалі шэсць каманд: супертройкі піянерскіх дружын з трох гарадскіх, Гудагайскай, Варнянскай і Гервяцкай школ. 
Самыя змястоўныя партфоліа бы­лі ў важатых піянерскай дружыны імя А. Кашавога Марыны Шаблоўскай з Гудагайскай СШ і  піянерскай дружыны імя Ф. Паташкевіча Дзіяны Жыт­ковіч.

Лепшыя «партфелі» лідара склалі гімназістка Валерыя Даўляш і Яна Алёкса з Гудагайскай школы. 
Найбольш поўныя «рукзачкі» ак­цябронка атрымаліся ў Анаіты Бі­руковай з гімназіі №1, Данііла Бруйко з СШ№1, Валерыі Шлыковіч з Гудагайскай СШ, Івана Шышкевіча з СШ №2.

Данііл Бруйко з СШ 1.jpg

Данііла Бруйко з СШ№1

У відэароліках пад умоўнай назвай «Самі сабе брэнд» найбольш цікава прэзентавалі сябе піянерскія дружыны імя Ф. Паташкевіча (гімназія №1), імя З. Касмадзям’янскай (СШ №1) і імя З. Шырынскага (СШ №2).

Вочны этап – трыяда лідараў «Разам мы – сіла» – лепш за астатніх прайшлі піянеры гімназіі №1 і СШ №1.
Па выніках усіх этапаў супертройкай прызнана каманда гімназіі №1 – яна прадставіць Астравецкі раён на абласным конкурсе. На другім месцы трыа з СШ №1, на трэцім – актывісты Гудагайскай СШ. 

Лідары дружыны імя Алега Кашавога з Гудагайскай СШ.jpg

Лідары дружыны імя Алега Кашавога з Гудагайскай СШ

Пераможцы конкурсу атрымалі па­дарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», астатнія ўдзельнікі – ад раённага камітэта ГА БРСМ.

– Конкурс на лепшага лідара піянерскай арганізацыі пра­водзіцца штогод, але ўпер­шыню да ўдзелу ў ім запрашаліся  каманды. Сё­летні конкурс мы пры­свяцілі 75-гадовым юбілеям з дня вы­звалення нашай краіны і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці.

 Таццяна Касюк, старшыня раённай піянерскай арганізацыі. 



IMG_4492.jpg

Супертройку гімназіі 1 узнагароджвае Ірына Раткевіч.jpg

Супертройку гімназіі №1 узнагароджвае Ірына Раткевіч


Каўказская палонная на астравецкі лад ад актывістаў СШ 2.jpg

Каўказская палонная на астравецкі лад ад актывістаў СШ №2


Варнянскія піянеры.jpg

Варнянскія піянеры





Текст:
Фото: Рита Дремо