Праспявалі гімн разам

22:54 / 03.07.2019

Сімвалічным момантам вечара святкавання Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала акцыя “Спяём гімн разам!”

Нягледзячы на капрызлівае надвор’е і насычаны забаўляльнай праграмай дзень, астраўчане засталіся на гарадской плошчы да позняга вечара, каб разам праспяваць гімн краіны. Прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі кіраўнікі раённага выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў Ігар Яраслававіч Шалудзін і Ірына Эдуардаўна Тальчук, а таксама прадстаўнікі іншых структур раёна.

d69dd543.jpg

3.jpg

Гэта былі не проста словы песні, а падзяка жывым і памерлым удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны за вызваленне, за будучыню, за магчымасць жыць у спакойнай блакітнавокай дзяржаве. Вечна жыві і квітней, Беларусь!

2.jpg


Текст: