Паказальныя выступленні выратавальнікаў і пагранічнікаў прайшлі ў Астраўцы

19:33 / 03.07.2019

У Дзень Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на стадыёне СШ № 2 прайшлі паказальныя выступленні выратавальнікаў і пагранічнікаў.

Першымі на арэну выйшлі выратавальнікі. Яны прадэманстравалі працу няштатнай службы выратавання на вышынях, якая вызваляе чалавека з бяды з дапамогай машыны-драбіны і спецыяльнай альпінісцкай амуніцыі. Таксама гледачы ўбачылі, што ўяўляе сабой служба хімічнай і радыяцыйнай абароны: спецыялісты ліквідавалі ўмоўную аварыю са збегам небяспечнага рэчыва. Таксама выратавальнікі паказалі, як хутка выліваюцца 10 тысяч літраў вады пры тушэнні пажару – менш, чым за пяць хвілін.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Сваю частку апладысментаў атрымалі і пагранічнікі, а найболей – аўчарка Сторы, якая даказала, што на мяжы яна служыць адказна. Магчыма, ёй бы і пагуляць хацелася, але ж гаспадар дае каманду – трэба выконваць. Ад пільнага вока і чуйнага носа Сторы парушальнікам мяжы не схавацца: аўчарка хутка дагоніць злачынца і не адпусціць, пакуль гаспадар не загадае.

4.jpg

6.jpg

Текст:
Фото: Светлана Фёдорова