Национальный колорит пришелся островчанам по душе

18:38 / 03.07.2019

Этнагурт Pawa сабраў на сцэне пад адкрытым небам аматараў беларускай музыкі.

12.jpg

Сімвалічна, наш горад, вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў якога супала з датай, калі ўся краіна адзначае Дзень Незалежнасці, змог пачуць, наколькі каларытна і прыгожа гучаць сапраўдная беларуская музыка і мова.

З першых акордаў, якія моцна і імкліва нараджаліся ў таленавітых руках выканаўцаў, гледачы злавілі адзіную для ўсіх нацыянальную хвалю, якая, здавалася, падняла іх душы высока над горадам і панесла над усёй Беларуссю – мірнай, чыстай і прыгожай.

13.jpg

Не паспявалі заціхнуць гукі другой-трэцяй-пятай песні, як гледачы бурнымі апладысментамі патрабавалі наступную.

Канцэрт этнагурта Pawa прайшоў на адным дыханні і настолькі эмацыянальна, што астраўчане, якія, нягледзячы на выбрыкі надвор’я, прыйшлі на канцэрт, пасля яго заканчэння ўжо чакалі наступнага выступлення беларускага гурта.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович