У тэрытарыяльным цэнтры адбылася выстава
07:29 / 18.06.2019
У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах месячніка “Мая маленькая Радзіма” прайшла выстава работ наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання і інвалідаў па зроку.
Рукадзельніцы прысвяцілі выставу памятным датам: 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Галіна Гіцэвіч
Святлана Мешкіс, Наталля Зубенка, Юзэфа Адынец, Сабіна Савіцкая, Галіна Гіцэвіч і Гелена Савіцкая – таленавітыя майстрыхі і проста цудоўныя жанчыны, якія сваёй творчасцю даюць магутны зарад бадзёрасці і аптымізму.
Тамара ЛУКША,
старшыня БелТІЗ