Хто перамог у конкурсе “Гродзеншчына – мая старонка любая”

11:41 / 04.04.2019

Вызначаны пераможцы анлайн-конкурсу райкама ГА БРСМ “Гродзеншчына – мая старонка любая”, які праводзіўся ў рамках рэспубліканскага праекта “За любімую Беларусь” і быў прысвечаны 75-годдзю Гродзенскай вобласці.

Конкурс праводзіўся ў намінацыях “Фотаздымак” і “Малюнак” з выявай прыгожых мясцін Гродзеншчыны. Лепшыя работы вызначаліся з дапамогай інтэрнэт-галасавання.

Найбольшую колькасць галасоў сярод здымкаў набрала фота настаўніцы СШ №2 Аксаны Кіндзер. Другое і трэцяе месцы занялі творчыя работы вучаніц Гервяцкай сярэдняй школы Агніі Крувяліце і Анжалікі Кавалеўскай.

Киндер Оксана.jpg

Крувялите Агния.jpg

Ковалевская Анжелика.jpg

У намінацыі “Малюнак” пераможцай стала Галіна Мікліс з СШ №2. На другім і трэцім месцах – Арына Букель і Таццяна Глаўдзель, якія займаюцца ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі Астравецкага райкама ГА БРСМ.

Букель Арина.jpg

Главдель Татьяна.jpg

Миклис Галина.jpg



Текст: