Выдатныя тройкі – у лідараў
15:39 / 02.04.2019
Да ўдзелу ў ім запрашалі каманды-тройкі: старшы важаты піянерскай дружыны, піянер-лідар і акцябронак. Актывісты спаборнічалі ў чатырох завочных конкурсах – партфоліа лідараў і відэаролік-самапрэзентацыя дружыны – і адным вочным, у якім трэба было прадэманстраваць свае артыстызм, творчыя здольнасці, уменне трымацца на сцэне, імправізаваць і працаваць з залай.
Піянерскае трыа з Варнянскага НПК
Заяўкі да ўдзелу падалі шэсць каманд: супертройкі піянерскіх дружын з трох гарадскіх, Гудагайскай, Варнянскай і Гервяцкай школ.Самыя змястоўныя партфоліа былі ў важатых піянерскай дружыны імя А. Кашавога Марыны Шаблоўскай з Гудагайскай СШ і піянерскай дружыны імя Ф. Паташкевіча Дзіяны Жытковіч.
Лепшыя «партфелі» лідара склалі гімназістка Валерыя Даўляш і Яна Алёкса з Гудагайскай школы.
Найбольш поўныя «рукзачкі» акцябронка атрымаліся ў Анаіты Біруковай з гімназіі №1, Данііла Бруйко з СШ№1, Валерыі Шлыковіч з Гудагайскай СШ, Івана Шышкевіча з СШ №2.
Данііла Бруйко з СШ№1
Вочны этап – трыяда лідараў «Разам мы – сіла» – лепш за астатніх прайшлі піянеры гімназіі №1 і СШ №1.
Па выніках усіх этапаў супертройкай прызнана каманда гімназіі №1 – яна прадставіць Астравецкі раён на абласным конкурсе. На другім месцы трыа з СШ №1, на трэцім – актывісты Гудагайскай СШ.
Лідары дружыны імя Алега Кашавога з Гудагайскай СШ
Пераможцы конкурсу атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», астатнія ўдзельнікі – ад раённага камітэта ГА БРСМ.– Конкурс на лепшага лідара піянерскай арганізацыі праводзіцца штогод, але ўпершыню да ўдзелу ў ім запрашаліся каманды. Сёлетні конкурс мы прысвяцілі 75-гадовым юбілеям з дня вызвалення нашай краіны і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Таццяна Касюк, старшыня раённай піянерскай арганізацыі.
Супертройку гімназіі №1 узнагароджвае Ірына Раткевіч
Каўказская палонная на астравецкі лад ад актывістаў СШ №2
Варнянскія піянеры