80 лет Островецкому району

08:13 / 23.10.2020
487

На гэты раз адказаць на пытанне «Дзе гэта, што гэта?» канкурсантам было нескладана: думаецца, усе, хто хоць аднойчы ехаў па дарозе на Быстрыцу, звярталі ўвагу на незвычайны помнік загінулым нямецкім салдатам, устаноўлены ў 1915 годзе непадалёк вёскі Нідзяны. Читать далее

11:26 / 21.10.2020
562

Астравеччына пакуль не можа пахваліцца раённым музеем, затое ў  школах створаны, плённа працуюць і пашыраюцца невялікія музеі краязнаўчай і  гісторыка-этнаграфічнай накі­ра­ванасці – усяго іх 11. Пра кожны з іх мы расказваем у праекце «Астравецкай праўды»  –  «З экс­­пазіцыі школьнага музея». Читать далее

09:19 / 16.10.2020
344

Падчас святкавання 550-годдзя Астраўца ў нашым раёне адначасова з’явіліся дзве каменныя скульптуры, прысвечаныя аднаму з сімвалаў, адлюстраваных на гербе горада, – ласосю. Але калі першы аўтарства Аляксандра Шомава, які быў урачыста адкрыты ў дзень горада ў Астраўцы на так званым востраве кахання, ведаюць усе, то другі, зроблены скульптарам Валерыем Борздым, устаноўлены на тэрыторыі Варнянскага  навучальна-педагагічнага комплекса, вядомы толькі тым, каму даводзілася бываць у мясцовай школе і створаным тут ласасёвым цэнтры. Тым не менш, нашы канкурсанты ці бывалі там, ці чыталі пра цэнтр і скульптуру – цяжкасцей з адказам на гэтае пытанне ў іх не ўзнікла. Читать далее

08:13 / 09.10.2020
367

Чарговы тур конкурсу прадказальна стаў для ўдзельнікаў досыць складаным: толькі шасцёра пазналі на фотаздымку воінскі мемарыял каля вёскі Варзяны, што ў Рытанскім сельсавеце, і змаглі дапоўніць адказ цікавымі падрабязнасцямі. Читать далее

08:53 / 02.10.2020
373

Заданне чарговага тура не выклікала цяжкасцей ні ў пастаянных, ні ў новых удзельнікаў конкурсу. І не самы звычайны ракурс здымка касцёла Святога Юрыя ў Вароне, які з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння 2 катэгорыі, нікога не ўвёў у зман. Читать далее

08:13 / 25.09.2020
477

Чарговы этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну» зноў упэўніў, што няма для нашых чытачоў невырашальных задач: практычна ўсе справіліся з не самым простым заданнем. Читать далее

08:07 / 18.09.2020
462

34 тур конкурсу стаў прадказальна лёгкім для яго ўдзельнікаў. Правільна на пытанне «Што гэта, дзе гэта?» адказалі ўсе, хто даслаў у рэдакцыю свае адказы. Гэта дало магчымасць выказаць здагадку, што не толькі яны, але і іншыя астраўчане і нават прыезджыя, якія любяць пакалясіць па раёне ў пошуках розных мясцовых цікавостак, таксама ведаюць, што на здымку – знакаміты дуб з дубравы ў вёсцы Дубок Гервяцкага сельсавета. Читать далее

08:19 / 11.09.2020
470

Чарговы, 33 тур, конкурсу парадаваў і адначасова засмуціў. Прыемна, што ў каманду мясцовых краязнаўцаў, якія ўдзельнічаюць у нашым праекце з самага яго пачатку, вярнуліся Святлана Марозава і Кацярына Вараб’ёва. А вось няправільныя адказы адразу двух канкурсантаў на, здавалася б, нескладанае заданне, мякка кажучы, здзівілі. Читать далее

08:53 / 09.09.2020
634

Астравеччына пакуль не можа пахваліцца раённым музеем, затое ў  школах створаны, плённа працуюць і пашыраюцца невялікія музеі краязнаўчай і  гісторыка-этнаграфічнай накі­ра­ванасці – усяго іх 11.

Пра кожны з іх мы расказваем у праекце «Астравецкай праўды» – «З экс­­пазіцыі школьнага музея». Читать далее

08:47 / 04.09.2020
460

Мабыць, з усіх этапаў конкурсу 32 тур стаў для ўдзельнікаў самым складаным. Прынамсі, яны самі аб гэтым пісалі, удакладняючы дасланыя адказы. Але гэта і не дзіўна, бо ўзгадаць або знайсці месца, дзе ўстаноўлены знак памерам усяго 8,5х11,5 сантыметраў, – справа не з лёгкіх. Читать далее