Школьники Островетчины познакомились с буднями военнослужащих

08:54 / 23.02.2017
 будни 0

Як жывуць і служаць  на мяжы, якім характарам трэба валодаць, каб паступіць у Ваенную Акадэмію, наколькі папулярная ў нашым раёне прафесія афіцэра – атрымаць адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна было падчас традыцыйнай прафарыентацыйнай сустрэчы для старшакласнікаў «Ёсць такая прафесія  – Радзіму абараняць!»

Школьнікі, якія сабраліся ва ўтульнай актавай зале сярэдняй школы №2, не раз чулі пра службу ва Узброенных Сілах падчас заняткаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы. Больш таго: сённяшнія адзінаццацікласнікі  летам прайшлі зборы і крыху наблізіліся да жыцця і будняў ваеннаслужачых.будни 4будни 1

будни 2 А на свае вочы  ўбачыць, як вучацца і праводзяць вольны  час у Ваеннай  Акадэміі,  змаглі падчас прэзентацыі відэафільма    пра курсанцкае жыццё ваеннаслужачых.

будни 6 Пра значнасць службы гаварылі ў  сваіх выступленнях  ваенны камісар Астравецкага раёна Раман Курлоў і начальнік прызыву на ваенную службу Дзмітрый  Багуслаўскі.

Сёлета 6 юнакоў збіраюцца  паступаць на ваенныя спецыяльнасці. Час вызначыцца з прафесіяй яшчэ ёсць і ў тых старшакласнікаў, хто стаў удзельнікам прафарыентацыйнай сустрэчы,  – звярнуцца з заявай у ваенкамат неабходна да 1 красавіка.

будни 7Пра службу на мяжы школьнікам расказаў начальнік аддзела пагранічнай службы «Гудагай» Кірыл Рагавы  –  і  прадэманстраваў гэта на прыкладзе відэафільма пра будні гудагайскай заставы. А потым прапанаваў юнакам наведаць пагранічную заставу «Лоша» –  і  ўпэўніцца ў тым, што быць пагранічнікам – пачэсна і ганарова.

Закончылася мерапрыемства сацыялагічным апытаннем па тэме ваенна-прафесійнай арыентацыі дапрызыўнай моладзі, якое з адзінаццацікласнікамі правёў цэнтр псіхалагічных і сацыяльных даследаванняў.

Алена СВЕТЛАЯ, фота з архіва аддзела адукацыі, спорту і турызму.



 
Текст: