15 лютага адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

17:14 / 20.02.2017
2Пашана і памяць

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў былыя “афганцы”, прадстаўнікі мясцовай улады і моладзь традыцыйна аддаюць даніну памяці і павагі тым, хто не вярнуўся з той вайны.

Вянкі і кветкі 15 лютага былі ўскладзены да памятнага каменя воінам-інтэрнацыяналістам. Ва ўрачыстым мітынгу акрамя воінаў-інтэрнацыяналістаў прымалі ўдзел прадстаўнікі сілавых структур раёна – супрацоўнікі РАУС, МНС і ваенкамата. Тут, як і на сустрэчы ў старшыні, гаварылася пра тое, што людзі, асабліва моладзь, павінны памятаць сваю гісторыю, а дзеля гэтага яшчэ шмат трэба рабіць і працаваць.

афганПасля афіцыйнай часткі ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. А потым накіраваліся па знаёмым маршруце – Гудагай і Завідзіненты, каб у чарговы раз наведаць магілы сваіх таварышаў Іосіфа Канстовіча і Станіслава Бялячыца, якія ўсё тымі ж дваццацігадовымі юнакамі пазіраюць з фотаздымкаў на помніках.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.Фота аўтара.


ostrov-red.malshevski@tut.by