Островецкие налоговики стали лучшими в республике по итогам 2016 года

13:47 / 18.02.2017
налогСёлетняя калегія Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, падчас якой былі падведзены вынікі работы інспекцый за мінулы год і пастаўлены задачы па выкананні даходнай часткі бюджэту на 2017 год, стала для астравецкіх падаткавікоў багатай на ўзнагароды.

Падчас пасяджэння калегіі ганаровымі граматамі і па­дзяч­нымі лістамі  былі адзначаны лепшыя інспекцыі краіны. Астравецкая раённая інспекцыя па выніках работы ў 2016 го­дзе заняла першае месца ў рэспубліцы.

У мінулым годзе астраўчане сталі  пераможцамі абласнога  спаборніцтва, перамога ж у рэспубліцы – першая ў скарбонцы астравецкіх падаткавікоў.

– Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічвалася больш за 40 паказчыкаў па выкананні падатковага заканадаўства, а таксама  праводзілася ацэнка  задаволенасці зарэгістраваных падаткаплацельшчыкаў на тэры­торыі Астравецкага раёна,  –   расказвае начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і збо­рах па Астравецкім раёне Канстанцін Іосіфавіч Ромаш. – Мы актыўна праводзім электроннае ўзаемадзеянне – прычым не толькі з юрыдыч­нымі асобамі, але і з фізічнымі. Так, 77,1%  суб'ек­таў гаспадарання прадстаўляюць падатковую дэкларацыю ў эле­ктронным выглядзе. Акрамя таго, існуе сервіс электроннага ка­бінета, у якім ажыццяўляе сваю дзейнасць 36,7% юрыдыч­ных асоб і індывідуальных прадпры­мальнікаў і 8,9% фізіч­ных асоб.

Усё гэта, а таксама выкананне многіх  іншых паказчыкаў і задач дазволіла  інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Астравецкім раёне стаць лепшай у краіне.

А 9 лютага ў Астраўцы су­ст­ракалі  міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяр­гея Эдуардавіча Налівайку і начальніка абласной інспекцыі Лідзію Мі­хай­лаўну Сямашку, якія правялі ў раёне прыём грама­дзян.

–  Падчас сустрэчы з міністрам жадаючыя змаглі задаць і абмеркаваць цікавячыя іх пытанні – такіх было чацвёра, – расказаў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Астра­вецкім раёне Канстан­цін Іосі­фавіч Ромаш. – А потым прай­шла сустрэча з супрацоўнікамі раённай інспекцыі, былі абмеркаваны пытанні развіцця і ўдасканальвання падатковай сістэмы, а таксама перспектывы развіцця Астравецкага раёна  ў цэлым і падатковай інспекцыі ў прыватнасці.

Мовай лічбаў

У 2016 годзе інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Астравецкім раёне працавала над выкананнем бю­джэту –  выкананне планаў даходнай часткі кансалідаванага бюджэту склала 100,3%.

Паступленні ў рэспубліканскі бюджэт ад падаткапла­цель­шчыкаў Астравеччыны скла­лі 31 мільён 203 тысячы руб­лёў і павялічыліся ў параўнанні з папярэднім годам на 49,7%.

Даходы  мясцовага  бюджэту павялічыліся да  26 мільёнаў 734 тысяч, гэта на 4,6% вышэй, чым у 2015 годзе.

Супрацоўнікі раённай ін­с­пек­цыі Міністэрства  па падатках і зборах у  2016 годзе правялі 11 семінараў, 15 «круглых ста­лоў», 55 прамых і 9 тэматычных тэлефонных ліній.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара

 
Текст: