Пункт пропуска "Лоша" в Островецком районе начал работать в статусе международного

11:34 / 17.02.2017
лоша 2У 8 гадзін раніцы 17 лютага ў Астравецкім раёне ў статусе міжнароднага стаў працаваць спрошчаны пункт пропуска “Лоша-Шумскас” –  гэта значыць, што цяпер на гэтым участку беларуска-літоўскай мяжы змогуць перасякаць граніцу грамадзяне ўсіх краін у кругласутачным рэжыме.

З 15 снежня 2015 года на працягу месяца тут праходзіў эксперымент, які пацвердзіў, што адкрыццё яшчэ аднаго  міжнароднага пункта пропуску палепшыць сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы і будзе карыстацца попытам у грамадзян розных краін. Падчас эксперыменту пункт пропуску працаваў не ў кругласутачным рэжыме. З 17 лютага пропуск легкавых аўтамабіляў вядзецца на працягу сутак. І толькі за першую гадзіну працы міжнароднага пункта яго перасеклі ў абодвух накірунках 8 аўтамабіляў.

– Перасякаць мяжу праз пункт пропуска “Лоша-Шумскас” даводзіцца часта, – расказаў госць з Літоўскай Рэспублікі Іван Малышка. – Я нарадзіўся на Астравеччыне, у Градаўшчызне, цяпер жыву ў Шумску – і магчымасць наведаць радзіму, а потым вярнуцца ў Літву ў любы час, мяне ўзрадавала.

лоша1

Міжнародны аўтамабільны пункт пропуску “Лоша-Шумскас” стаў трэцім міжнародным у Астравецкім раёне: яшчэ адзін аўтамабільны знаходзіцца ў Катлоўцы, чыгуначны – у Гудагаі.

 Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

Текст: