Катки на Островетчине пользуются популярностью

11:12 / 19.01.2017
про каткиХто сказаў, што зіма – сумная пара? А як жа захапленне ад першага снегу, чараўніцтва навагодніх святаў і непаўторнасць зімовых забаў? А як радасна імчацца навыперадкі са свавольнікам-ветрам са снежнай горкі, выпрабоўваць сілу волі на лыжнай трасе ці дэманстраваць грацыёзнасць і лёгкасць на празрыстым люстэрку катка!

 Дарэчы, каткі на Астравеччыне зараз карыстаюцца вялікай папулярнасцю і амаль ніколі не бываюць пустымі.

про катки1Сёлета ў райцэнтры кожны жадаючы – дзеці і дарослыя – могуць выпрабаваць вастрыню канька – для пачынаючых аматараў заліты каткі ля навучальных устаноў Астраўца, а юныя хакеісты трэніруюцца на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы.

Але не толькі жыхары горада могуць прымерыць канькі – каля пятнаццаці вясковых навучальных устаноў таксама заліты каткі.

про катки2

про катки3

про катки4

про катки5Тыя, хто не мае ўласных канькоў, могуць узяць іх напракат у Астравецкім фізкультурна-спартыўным клубе і за невялікі кошт атрымаць максімум задавальнення.

Хто сказаў, што зіма – сумная і халодная пара года, той ніколі не адчуваў адрэналінавага спуску з крутой снежнай горкі, не купаўся ў прыгожым танцы сняжынак на лыжнай трасе і не атрымліваў задавальнення дотыку да чароўнага люстэрку катка. Такім можна толькі паспачуваць і пажадаць адзінага: рызыкнуць!

Марына МАЦКЕВІЧ.

Текст: