В Островецком районе прошли межрайонные соревнования по спортивной ловле рыбы

10:49 / 19.01.2017
рыбаки соревнованиеПа ініцыятыве Астравецкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” на мінулым тыдні на Янаўскім вадасховішчы прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па спартыўнай лоўлі рыбы на мармышку з-пад лёду.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя – у кожнай па дзесяць чалавек – Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў.

На  рыбалку адводзілася тры гадзіны, якія праляцелі вельмі хутка.

У камандным заліку 1 месца занялі астравецкія рыбакі, якія набралі 6 535 балаў. На другой пазіцыі замацавалася каманда Ашмянскага раёна з 3 272 баламі. Усяго толькі 10 балаў саступілі суседзям смаргонцы і, адпаведна, занялі 3 месца.

У асабістым заліку перамогу святкаваў Валерый Іванавіч Калантай з каманды Астравецкага раёна, які злавіў амаль тры кілаграмы рыбы. А самая важкая рыбіна трапілася на вудачку Рамана Станіслававіч Шыманоўскага са Смаргоні.

Усе пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі. Пасля спаборніцтваў удзельнікі частаваліся духмяным чаем і гарачай шурпой.

 

Кампетэнтна

Старшыня Астравецкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Андрэй Мікалаевіч Праскін:

Гэтыя спаборніцтвы сталі ўжо традыцыйнымі У адпаведнасці з палажэннем, кожны бал адпавядае граму вылаўленай рыбы. Пераможцы “міжраённай  рыбалкі” будуць прадстаўляць наш рэгіён на вобласці.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.

Текст: