А завтра отмечается Всемирный день снега

16:33 / 14.01.2017
зимний фотоочеркА вы ведаеце, шаноўныя чытачы, што ў нашым календары, дзе ўжо і так не хапае лісткоў, каб адзначыць усе святы, з’явіўся яшчэ адзін святочны дзень? І гэта не які-небудзь “Дзень дзікіх мужчын”, як пачула я нядаўна ў ранішняй тэлеперадачы, а Сусветны дзень снегу – не больш і не менш. І адзначацца ён будзе заўтра, 15 студзеня.

Увогуле Дзень снегу прапісаўся ў календары не так даўно, з 2012 года. Другая яго назва – Міжнародны дзень зімовых відаў спорту. І святкуюць яго ў асноўным лыжнікі, канькабежцы, біятланісты, фігурысты – словам, усе тыя, для каго спартыўны сезон – зіма.

Але ніхто не перашкаджае далучыцца да іх усім “не спартсменам”, якія любяць зіму і зімовыя забавы, хто пры нагодзе і без яе лепіць снегавікоў, гуляе ў снежкі, катаецца з горкі на тым, што трапіцца пад руку… Тым больш што сёлетняя зіма пакуль дазваляе ўсё гэта рабіць – і невядома, як доўга працягнецца гэтая снежная манаполія.

Таму, шаноўныя, з Днём снегу ўсіх вас! Сустрэнемся на горцы ці на катку!

зимний фотоочерк1

зимний фотоочерк2

зимний фотоочерк3

зимний фотоочерк4

зимний фотоочерк5

зимний фотоочерк6

зимний фотоочерк7

зимний фотоочерк8

зимний фотоочерк9

зимний фотоочерк10

зимний фотоочерк11

зимний фотоочерк12

Ніна АЛЯКСЕЕВА.


Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА, Ніны АЛЯКСЕЕВАЙ, Юрыя ГОРЫДА, Сяргея СОБАЛЕВА, Ганны МІЛАШЭВІЧ, Кацярыны ІГНАТОВІЧ.