Время подарков продолжается

15:53 / 13.01.2017
профсоюзы детямЗ падарункамі і смачнымі ласункамі наведалася да дзяцей з інваліднасцю, якія пражываюць на тэрыторыі Гервяцкага і Рытанскага сельсаветаў, начальнік фінансавага аддзела Астравецкага райвыканкама, яна ж – старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Яніна Вікенцьеўна Кірэева.

– У мінулым годзе ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям” мы наведваліся да дзетак з інваліднасцю ў Варнянскім сельсавеце, – расказвае Яніна Вікенцьеўна. – А сёлета вырашылі прадоўжыць добрую традыцыю ўжо ў іншых сельсаветах – Гервяцкім і Рытанскім. І яшчэ раз упэўніліся, што перш за ўсё кожнаму чалавеку неабходны нават не падарункі, а звычайныя клопат, увага і дабрыня.

Прыемныя падарункі і цукеркі ад райкама прафсаюза работнікаў дзяржустаноў атрымалі шасцёра дзяцей. І найлепшай падзякай сталі іх радасныя вочы і шчырыя ўсмешкі.

Атрымліваць падарункі і прыемныя сюрпрызы, безумоўна, вельмі прыемна. Але куды лепш дарыць іх самім. Паспрабуйце – і ўпэўніцеся.

Марына МАЦКЕВІЧ.