Подарили островецким детям сказку

18:39 / 29.12.2016
5

padarunak_00На чароўную казку запрасілі дзяцей у кінаканцэртную залу «Астравец» –  тут прайшло раённае дабрачыннае мерапрыемства.


Штогод раённы выканаўчы камітэт, аддзел адукацыі, спорту і турызму, Цэнтр творчасці, дзяцей і моладзі арганізоўваюць для сірот,  дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, тых, хто трапіў у цяжкае жыццёвае становішча, а таксама  пераможцаў раённых конкурсаў, спаборніцтваў і алімпіяд дабрачыннае мерапрыемства. Сёлета яно прайшло ў крыху іншым фармаце.


padarunak_01Напачатку свята дзецям з  сацыяльна-педагагічнага цэнтра і  дома сямейнага тыпу і навучэнцам  карэкцыйнага цэнтра перадалі падарункі  дарослыя людзі, якія адгукнуліся і прынялі ўдзел у акцыі «Нашы дзеці». Яе ўдзельнікамі сталі аддзел адукацыі, спорту і турызму, РУП «Беларуская атамная электрастанцыя», упраўленне капітальнага будаўніцтва Астравецкага раёна, цэнтр банкаўскіх паслуг №417 філіяла №413 ААТ «АСБ Беларусбанк г. Астравец», ТАА «Вісла-Буд», аддзел пагранічнай службы «Гудагай», раённае аб'яднанне прафсаюзаў, грамадскія аб'яднанні «Белая Русь», «Беларускі фонд міра», ФСК. Прадстаўнікі гэтых арганізацый і прадпрыемстваў завіталі ў кінаканцэртную залу, каб павіншаваць дзяцей з самымі светлымі навагоднімі святамі і падарыць.


padarunak_08Але гэта далёка не ўсе, хто  прыдачыніўся да ланцужка добрых спраў – толькі за некалькі дзён  больш за 20 арганізацый і прадпрыемстваў наведалі ўстановы адукацыі і  падарылі  дзецям  свята.


– Дарослыя людзі таксама любяць святы, але ў іх сілах арганізаваць свята не толькі для сябе, але і для тых, каму патрэбна дапамога, – адзначыла падчас дабрачыннага мерапрыемства старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Фёдараўна Раткевіч. – Для нашай арганізацыі гэта не аднаразовая акцыя: на працягу года мы стараемся падтрымаць школьнікаў і дашкольнікаў, пры неабходнасці аказаць ім дапамогу.


padarunak_03Толькі падчас дабрачыннага мерапрыемства Дом сямейнага тыпу атрымаў грашовы сертыфікат ад Беларускага фонду міра. Падарунак Цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі зрабіла ТАА «Вісла-Буд». База сацыяльна-педагагічнага цэнтра папоўнілася тэлевізарам ад упраўлення капітальнага будаўніцтва, новым камп'ютарам ад аддзела пагранічнай службы «Гудагай», прынтарам ад цэнтра банкаўскіх паслуг. Дзеці і педагогі атрымалі яшчэ і  грашовыя сертыфікаты ад аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага аб'яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі «Белая Русь».


padarunak_06Акцыя «Нашы дзеці» працягваецца – і ў кожнага з нас яшчэ ёсць магчымасць падарыць часцінку цеплыні і ўвагу  тым, каму патрэбна дапамога і падтрымка. А ўсе, хто ўжо прыдачыніўся да яе правядзення, былі ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі раённага выканаўчага камітэта, якія прадстаўнікам арганізацый і прадпрыемстваў уручыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, якая і дала старт раённаму дабрачыннаму мерапрыемству.


padarunak_02– Новы год – гэта свята, калі ажыццяўляюцца ўсе цуды і мары. Калі мы арганізоўвалі гэтае мерапрыемства, то хацелі падарыць вам менавіта свята, чароўныя цуды і хвіліны радасці. Кожнаму з вас я жадаю часцей усміхацца, быць здаровымі і, канешне, каб усе вашы мары здзяйсняліся. А мы, дарослыя, будзем працаваць і не проста працаваць – а добра выконваць свае абавязкі, – павіншавала ўсіх, хто сабраўся ў зале,  старшыня раённага Савета дэпутатаў.


Ірына Эдуардаўна таксама правяла для дзяцей своеасаблівы экзамен  і праверыла, як добра яны падрыхтаваліся да Новага года –  яе загадкі дзеці адгадалі без цяжкасцей.


padarunak_04А на сцэне між тым ва ўсю панавала чараўніцтва – сёлета, усе, каго запрасілі на дабрачынную ёлку, сталі ўдзельнікамі «Гісторыі навагодніх пісем».


padarunak_05Дзеці і дарослыя танцавалі, адгадвалі загадкі і песні з навагодніх мультфільмаў, дапамагалі шукаць ключы ад чароўнай дзверцы… А ўвесь гэты час з імі былі галоўныя казачныя персанажы чароўнай гісторыі – Топа і Кнопа, Нязнайка, Зорачка, Аліса, Шляпнік, Снежная Каралева, Снегавік і, канешне ж, Дзед Мароз са Снягуркай, якія напрыканцы гісторыі атрымалі пісьмы ад дзетвары і выканалі іх жаданні.


padarunak_09А потым у хлопчыкаў і дзяўчынак  была персанальная сустрэча з галоўнымі персанажамі Новага года: кожны мог расказаць верш дзеду Марозу і атрымаць падарунак.


Але і на гэтым свята не закончылася. Напрыканцы мерапрыемства   279 дзетак – пераможцы раённых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і алімпіяд, сіроты, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і якія засталіся без апекі бацькоў  атрымалі салодкія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.


padarunak_07Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.