У школьников начался новый сезон интеллектуальных игр

10:43 / 27.10.2016
11
%d0%b4%d0%b5%d1%82%d1%81%d0%ba%d0%b8%d0%b9-%d1%87%d0%b3%d0%baПасля  летняга  адпачынку выйшлі з “водпуску” аматары гульні “Што? Дзе? Калі?” – восень распачала новы сезон для дзіцячых інтэлектуальных гульняў . Праўда, сістэма правядзення і ўліку рэйтынгу каманд у іх значна прасцейшая, чым у дарослых, – аднак баі не менш напружаныя і цікавыя. Ды і ахвотнікаў “бліснуць розумам” у гэтым годзе не паменшала.

Зала Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі – на жаль, за гульні ў прасторнай спецыяльна абсталяванай зале Мальскага Дома культуры, з дзяцей, як і з дарослых, патрабуюць грошы, таму лепш у цеснаце, ды не ў крыўдзе, – сабрала каманды малодшых ювеналаў: “Сняжынка феадала” з СШ №1, “Апельсін” з гімназіі №1, «Іскарка» з Гервяцкай СШ, «Дружба» з Варнянскага НПК, «Экстрым» са Спондаўскага НПК, «Эрудыты» з СШ №2, «Галаваломка» з Альхоўскай СШ, а таксама каманды Гудагайскай СШ і Падольскага НПК.

Традыцыйна два туры былі з “падказкай” – тэматыку пытанняў арганізатары азначылі загадзя: “Дзень маці” і “Моладзь за бяспеку”.  Трэба сказаць, што пакет пытанняў “бяспечнага” тура, а таксама прызы для яго пераможцаў падрыхтаваў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Першы тур, прымеркаваны да свята матуль, прынёс перамогу “Сняжынцы феадала”. У другім туры, які заклікаў дзяцей заўсёды помніць правілы бяспекі, лідарам стала варнянская “Дружба”. А бліснула інтэлектам у “рознашэрсных” пазнаннях – туры “Асарці” –   “Галаваломка” з Альхоўкі.

Месцы па выніках гульні размеркаваліся дастаткова прадказальна – звычайна лідары  тураў выходзяць пераможцамі і прызёрамі “Што? Дзе? Калі?”. І ў гэтым  спаборніцтве  фартуна абрала сабе тыя каманды эрудытаў, якія ўпэўнена і настойліва ішлі да перамогі.

“Зламалі галовы”, але ўзабраліся на першую прыступку п’едэстала альхоўскія інтэлектуалы.  Сапраўднае сяброўства і ўзаемападтрымка да-памаглі варнянцам заваяваць другое месца. А на бронзу  “наіскрылі” ажно дзве каманды – з Гервят і Гудагая.

%d0%b4%d0%b5%d1%82%d1%81%d0%ba%d0%b8%d0%b9-%d1%87%d0%b3%d0%ba1Усе фіналісты былі ўзнагаро-джаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, сувенірамі і салодкімі прызамі. Сезон адкрылі самыя маленькія ўдзельнікі інтэлектуальнага руху, а ўжо ў лістападзе будуць гуляць старшыя ювеналы.

Ну што ж, у добры шлях!

Маргарыта КАЧАН.


Фота з архіва ЦТДіМ.