Кто должен заботится о безопасности на дороге?

13:27 / 24.10.2016
2
%d0%b1%d0%b5%d0%b7%d0%be%d0%bf%d0%b0%d1%81%d0%bd%d0%be%d1%81%d1%82%d1%8c-%d0%bd%d0%b0-%d0%b4%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b3%d0%b5-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%beПасля публікацыі на старонках “Астравецкай праўды” артыкула аб тым, што, па просьбе бацькоў дзяцей-школьнікаў на небяспечных участках дарогі ў горадзе будуць, па магчымасці, дзяжурыць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, на сайце газеты разгарнулася палеміка. Адны абвінавачваюць даішнікаў, што іх абяцанні так і засталіся пустымі словамі, другія зноў сталі наракаць, што ў гадзіны “пік” з-за транспартнага патоку немагчыма перайсці дарогу, трэція абураюцца, што пешаходы страцілі сумленне – на “зебры” паводзяць сябе, нібы яны валодаюць статусам недатыкальнасці. 

Каб разабрацца, хто ў адказе за бяспеку на дарогах, журналіст “АП” вырашыў прайсціся па некаторых небяспечных участках дарог Астраўца і ўбачыць на свае вочы, што ж там адбываецца на самой справе. 

Раніца, 7.30. Сеўшы “на хвост” знаёмай, якая падвозіць сына ў школу накіроўваюся да гімназіі №1.

“Крутануўшыся” праз цэнтр, ля “Вернісажу” праязджаем не-калькі пешаходных пераходаў. Інтэнсіўнасць руху – сярэдняя, сітуацыя – кампрамісная: людзі не выскоквалі раптоўна на “зебру”, ды і сустрэчныя аўтамабілі скідвалі хуткасць перад пераходам. На святлафоры і наогул усё дакладна і зразумела: зялёны колер – едзь ці ідзі, чырвоны – тармазі.

Паварочваем налева і паркуемся на прыпынку каля кафэ  “Вясна”. Тут ужо стаіць некалькі аўтамабіляў, з якіх таксама выходзяць хлопчыкі і дзяўчынкі з ранцамі. Праўда, некаторыя бацькі не губляюць часу на паркоўку, а, прытармазіўшы ля бардзюра, высаджваюць нашчадкаў на тратуар і “газуюць” далей – эканомяць час і месца на паркоўцы.

Крытычных сітуацый ці аўтамабільных пробак я тут не заўважыла. Затое цікава было назіраць за групай падлеткаў, якія перабягалі дарогу за некалькі метраў ад пешаходнага пераходу…

Таццяна, маці гімназіста:

– Падвожу сына ў гімназію кожны дзень і, шчыра кажучы, небяспечнай дарожнай сітуацыі тут не назіраю. Так, трэба быць уважлівым і асцярожным, але за рулём заўсёды варта быць пільным. Нязручнасці і праблемы ў асноўным узнікаюць, калі не працуюць святлафоры – вось тады наладжаны тэмп дае збой: вадзіцелі могуць парушыць правілы дарожнага руху, дый ад пешаходаў, асабліва дзяцей, можна чакаць “сюрпрызаў”.

Да сярэдняй школы №2, куды часова пераехала і сярэдняя школа №1, накіроўваюся ўжо ў якасці пешахода. Падыходжу да скрыжавання вуліцы Школьнай і ўезду на тэрыторыю школы – і адчуваю сябе ў эпіцэнтры змешанага транспартна-людскога патоку. На гадзінніку – 7.45. Машыны едуць безупынна з трох бакоў, бо побач Т-падобнае скрыжаванне: адны прытарможваюць, другія, наадварот, кранаюцца з месца, трэція іх абганяюць, чацвёртыя проста стаяць на абочыне. Такое адчуванне, што трапіла на чатырохпалосны дарожны рух у зменшаным варыянце. І тут жа знаходзіцца пешаходны пераход, на якім дружным шнурочкам ідуць у школу дзеці. Лаўлю сябе на думцы, што з-за прыпаркаванай побач машыны іх можна не заўважыць на праезджай частцы. Што будзе ў такім выпадку – падумаць страшна! Не супакойваюць і “ляжачыя паліцэйскія”, што размешчаны побач. Дарожная сітуацыя тут сапраўды небяспечная і яе ўдзельнікі ходзяць “па лязу”.

%d0%b1%d0%b5%d0%b7%d0%be%d0%bf%d0%b0%d1%81%d0%bd%d0%be%d1%81%d1%82%d1%8c-%d0%bd%d0%b0-%d0%b4%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b3%d0%b5-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be1Жанчына, якая прывезла дзяцей на заняткі ў СШ №2:

– Дык сёння яшчэ больш-менш спакойна. Тут часам наогул ні праехаць, ні прайсці – выкручваешся, як можаш. А супрацоўнікі ДАІ мяне тут аднойчы яшчэ і аштрафавалі – маўляў, заехала на тэрыторыю навучальнай установы, куды, акрамя школьнага транспарту, уезд забаронены. А ў мяне іншага выйсця не было – аўтамабіляў процьма, спыніцца няма дзе. Няўжо было б лепш, калі б аварыйнаю сітуацыю на дарозе стварыла? І нікому не паскардзішся. Аб’ядналі дзве школы – павялічыўся паток транспарту. Аднак пра бяспечны падвоз дзяцей ніхто не паклапаціўся. Ці мы жывём па прынцыпу “пакуль гром не грымне?”  

Небяспечным участкам лічацца і пешаходныя пераходы каля магазіна “Гермес” – туды накіроўваюся бліжэй да абедзеннага перапынку. Сапраўды, “змейка” аўтамабіляў рухаецца ў абодвух накірунках праезджай часткі. Падцягваюцца да пешаходнага пераходу і людзі: дарослыя спяшаюцца на абед ці ў магазін, дзеці вяртаюцца пасля першай змены са школы.

%d0%b1%d0%b5%d0%b7%d0%be%d0%bf%d0%b0%d1%81%d0%bd%d0%be%d1%81%d1%82%d1%8c-%d0%bd%d0%b0-%d0%b4%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b3%d0%b5-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be4Парадавалі самыя маленькія ўдзельнікі дарожнага руху – перш, чым ступіць на праезджую частку, яны разоў пяць пакруцілі галавой у абодва бакі. Старшакласнікі паводзяць сябе больш упэўнена: глянулі разок – і наперад. А дарослыя расчаравалі: хтосьці пераходзіў “зебру” ажыўлена размаўляючы па мабільніку, нехта пры гэтым нават не паварочваў галавы ў капюшоне. Вадзіцелі ж ехалі павольна і асцярожна – гэта іх прымушаюць рабіць і штучныя няроўнасці на дарозе, перад якімі прыходзіцца зніжаць хуткасць.

А вось пешаходны пераход, які знаходзіцца праз некалькі дзясяткаў метраў, бліжэй да райвыканкама, я б назвала больш небяспечным, асабліва калі пераходзіць дарогу ад гарадскога сквера: з правага боку – складанае скрыжаванне, а з левага агляд праезджай часткі часткова абмяжоўвае транспарт на прыпынку.

Проста прахожая:

– Калі за рулём знаходзіцца неадэкватны вадзіцель – ніякія правілы дарожнага руху не дапамогуць. Аднойчы мы з сяброўкай выйшлі ў магазін. Абедзве –  вадзіцелі, пры тым не “чайнікавага” ўзроўню і цудоўна ведаем, што такое раптоўны пешаход на “зебры”. Падыходзім да пешаходнага пераходу, чакаем пакуль аўтамабіль спыніцца, прапускаючы нас, і пачынаем пераходзіць дарогу. І тут раптам другая машына, якая ехала ззаду, аб'язджае прапусціўшы нас аўтамабіль і на хуткасці праносіцца літаральна перад нашым носам! Каментарыі тут лішнія. Сяброўку я яшчэ доўга пасля адпойвала валяр’янкай.

Вядома ж, нельга не ўспомніць і ўсімі “любімае” скрыжаванне каля “Вернісажу” – па ўзроўню небяспекі яно на лідзіруючых пазіцыях. Кожную раніцу я праходжу тут на работу, а вечарам вяртаюся дадому, здаралася праязджаць яго і ў статусе вадзіцеля, таму магу з упэўненасцю сказаць, што ў гадзіну “пік” абстаноўку тут можна вобразна назваць “паспрабуй застацца ў жывых”. Аднойчы, затрымаўшыся на аўтобусным прыпынку з сяброўкай, ледзь не стала сведкай дарожнага здарэння, да якога заставалася ўсяго нічога: “завішчалі” тармазы і пачуліся абураныя сігналы – аказваецца, веласіпедысты-“экстрэмалы” правяралі на “слабо”, ці змогуць праехаць перад самым аўтамабілем. У першы раз змаглі… Чарговы можа стаць апошнім.

%d0%b1%d0%b5%d0%b7%d0%be%d0%bf%d0%b0%d1%81%d0%bd%d0%be%d1%81%d1%82%d1%8c-%d0%bd%d0%b0-%d0%b4%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b3%d0%b5-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be2

%d0%b1%d0%b5%d0%b7%d0%be%d0%bf%d0%b0%d1%81%d0%bd%d0%be%d1%81%d1%82%d1%8c-%d0%bd%d0%b0-%d0%b4%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b3%d0%b5-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be3Падчас гэтага невялікага рэйду ў чарговы раз упэўніваюся, што дарога, незалежна ад яе ўчастка, не бывае поўнасцю бяспечнай. Мой тата, які ўсё жыццё працаваў вадзіцелем, гаварыў: “Дарога не любіць дурных і занадта “разумных”, пры гэтым няважна – вадзіцель ты ці пешаход”. Дык, можа, перш, чым шукаць вінаватых ці адказных за бяспеку на дарогах, варта ў першую чаргу спытаць у сябе – а што для гэтага робіш асабіста ты?

Каментарый у тэму

Славамір Родзь, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ:

– Найбольш небяспечныя ў Астраўцы тыя ўчасткі дарог, дзе назіраецца найбольшая інтэнсіўнасць дарожнага руху і адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні. Гэта скрыжаванне на першым святлафоры пры ўездзе ў Астравец, скрыжаванне каля кафэ “Вясна”, у цэнтры – каля магазіна “Вернісаж”. Што тычыцца навучальных устаноў, то там устаноўлены адпаведныя дарожныя знакі абмежавання хуткасці, ёсць штучныя няроўнасці і ніякіх праблем ніколі не ўзнікала. Так, перад пачаткам заняткаў назіраецца наплыў транспартнага патоку, аднак раніцай, калі ўсе едуць на работу, ён адзначаецца на многіх скрыжаваннях. І для горада гэта нармальна. Па просьбе бацькоў інспектары ДПС  некалькі разоў дзяжурылі ля школ. Аднак, зразумейце, мы не можам стаяць на кожным скрыжаванні ці пешаходным пераходзе  – акрамя горада, ёсць яшчэ і раён. Наогул, калі ў кагосьці ёсць нейкія пытанні ці заўвагі – тэлефануйце ў аддзяленне ДАІ.

%d0%b1%d0%b5%d0%b7%d0%be%d0%bf%d0%b0%d1%81%d0%bd%d0%be%d1%81%d1%82%d1%8c-%d0%bd%d0%b0-%d0%b4%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b3%d0%b5-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be5Падрыхтавала Марына МАЦКЕВІЧ.          


Фота аўтара і Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.