В поле внимания – Михалишки

17:30 / 23.10.2016

михалишки пукштоСупрацоўнікамі праваахоўных органаў сумесна з іншымі службамі раёна рэгулярна праводзіцца комплекснае прафілактычнае мерапрыемства на загадзя вызначанай тэрыторыі раёна. у мінулым месяцы такая праверка праходзіла ў Міхалішкаўскім сельсавеце.


Як паведаміў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Уладзімір Мацкевіч, такія прафілактычныя мерапрыемствы з’яўляюцца карыснымі і неабходнымі, бо дазваляюць выявіць часам нябачныя правапарушэнні ў розных сферах. Чым больш людзей задзейнічана ў праверцы, тым большая якасць праведзенай работы – і, адпаведна, вышэйшая забяспечанасць спакою ў грамадстве.


Падчас комплекснай прафілактычнай акцыі на тэрыторыі Міхалішкаўскага сельсавета было задзейнічана 39 прадстаўнікоў усіх суб’ектаў прафілактыкі і 15 адзінак транспарту. Удзельнікі праверкі былі падзелены на групы і адправіліся па загадзя вызначаных маршрутах. Як правіла, перш за ўсё ўвага надзялялася праблемным катэгорыям насельніцтва: сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і тым, дзе выхоўваюцца дзеці, пастаўленыя на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Асаблівая ўвага – раней асуджаным і іншым асобам, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў раённым аддзеле ўнутраных спраў.


Акрамя гэтага, спецыяльныя групы наведваліся да грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе: адзінока пражываючыя, састарэлыя, інваліды.


– Міхалішкаўскі сельсавет вялікі па тэрыторыі і самы аддалены. І хоць тут працуюць адказныя ўчастковыя інспектары Яўген Арлоўскі і Эдуард Янкойць, прасачыць за ўсім бывае немагчыма, – зазначыў Уладзімір Мацкевіч. – Таму вельмі дарэчы такія комплексныя праверкі, якія накіраваны не толькі на выяўленне парушэнняў, але і носяць прафілактычны характар. Сярод удзельнікаў груп былі прадстаўнікі сацыяльных сфер, якія яшчэ раз наведаліся да адзінокіх падапечных. Інспектары раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у гэты дзень праверылі гатоўнасць печак да ацяпляльнага сезону, што таксама актуальна для бяспекі грамадзян. Акрамя прыватных дамоў, спецыялісты наведаліся на аб’екты сельгаскааператыва і гандлю, дзе праверылі наяўнасць ахоўных установак. Такім чынам, комплексная апрацоўка дазваляе пракантраляваць розныя сферы жыццядзейнасці.


На тэрыторыі Міхалішкаўскага сельсавета сур’ёзных парушэнняў не выяўлена.


__________


Марына БАРОК.