Команда Островецкого района заняла второе место на зональном этапе сельских олимпийских игр

16:02 / 29.09.2016
14
%d1%81%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d1%81%d0%ba%d0%b8%d0%b5-%d0%b8%d0%b3%d1%80%d1%8bЗборная каманда астравецкай моладзі заняла другое месца на занальным этапе абласнога праекта “Сельскія “Алімпійскія гульні”, адстаўшы ад пераможцаў усяго на адно ачко.

Новы абласны маладзёжны праект, ініцыятарам якога выступіла абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, стартаваў на Гродзеншчыне ў верасні. Спачатку актыўная і спартыўная моладзь сабралася ў розных рэгіёнах на занальных спаборніцтвах. Месцам сустрэчы “паўночнай тройкі” – каманд Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў – сталі Ашмяны.

Астравецкія “алімпійцы” падчас спаборніцтваў прадэманстравалі добрую фізічную падрыхтоўку і спартыўны азарт. У “Баях гімнастычнымі шарамі” яны занялі трэцяе месца, у валейболе, армрэстлінгу, шашках, гіравым спорце, мас-рэстлінгу сталі сярэбранымі прызёрамі, а ў дартсе святкавалі перамогу. Акрамя гэтага, у творчым конкурсе візітак “За Алімпійскім агнём” астраўчанам было прысуджана другое месца.

У выніку наша каманда на занальным этапе абласнога праекта “Сельскія “Алімпійскія гульні” заняла другое агулькаманднае месца, саступіўшы ашмянцам толькі адно ачко.

Марына МАЦКЕВІЧ.