"Репортёр выходит в свет". Какие газеты и журналы попадают в ваш почтовый ящик?

15:22 / 25.09.2016
%d0%bf%d0%be%d1%87%d1%82%d0%be%d0%b2%d1%8b%d0%b9-%d1%8f%d1%89%d0%b8%d0%ba-%d1%81-%d0%b3%d0%b0%d0%b7%d0%b5%d1%82%d0%b0%d0%bc%d0%b8Прыемна халодным асеннім вечарам заварыць смачнай гарбаты і, уладкаваўшыся пад цёплым пледам, разгарнуць любімую газету. У кожнага яна свая: адны любяць рэгіянальныя выданні, другія – забаўляльныя часопісы, трэція – “усёведаючую” жоўтую прэсу.

А якія перыядычныя выданні кладуцца ў вашу паштовую скрынку? – з гэтым пытаннем карэспандэнт звярнуўся да жыхароў Астравеччыны.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%b2%d1%8b%d0%bf%d0%b8%d1%81%d0%b0%d1%82%d1%8c-%d0%b3%d0%b0%d0%b7%d0%b5%d1%82%d1%83-%d1%82%d1%83%d1%85%d1%82%d0%b0Юрый Тухта, вадзіцель.

– Выпісваю толькі “Астравецкую праўду”. З яе даведаешся ўсё: хто нарадзіўся, хто памёр, што ў Астраўцы і раёне робіцца. Словам, мне “раёнкі” хапае – а на астатнія газеты часу няма. Пра міжнародныя навіны з радыё ці тэлебачання даведваюся.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%b2%d1%8b%d0%bf%d0%b8%d1%81%d0%b0%d1%82%d1%8c-%d0%b3%d0%b0%d0%b7%d0%b5%d1%82%d1%83-%d1%81%d1%8f%d0%bd%d1%8e%d1%86%d1%8cСвятлана Сянюць, знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

– Шчыра кажучы, я ніякіх газет і часопісаў не выпісваю. Зараз усё можна знайсці ў інтэрнэце. Дастаткова зрабіць пару клікаў мышкай – і, калі ласка, выбірай на любы густ. Навіны Беларусі і краін свету чытаю, у асноўным, на інтэрнэт-партале “ТУТ. БАЙ”. Часцяком заходжу і на сайт раённай газеты. “Астравецкую праўду”, хоць і не выпісваю, але час ад часу купляю ў кіёску Белсаюздруку.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%b2%d1%8b%d0%bf%d0%b8%d1%81%d0%b0%d1%82%d1%8c-%d0%b3%d0%b0%d0%b7%d0%b5%d1%82%d1%83-%d0%ba%d1%83%d1%86%d1%8c%d0%ba%d0%beАляксандр Куцько, супрацоўнік ДРБУ-159 з дачкой Янай.

– Наша сям’я выпісвае толькі “Астравецкую праўду”. Мы жывём у Міхалішках, таму заўсёды цікава пачытаць пра людзей, асабліва пра тых, якія жывуць побач. Дарэчы, у “раёнцы” можна знайсці як мясцовыя, так і абласныя і рэспубліканскія навіны. А яшчэ мне падабаецца заходзіць на інтэрнэт-партал Гродзенскага аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі – тут можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі.

Любоў Катлабай, (без фота) працуе ў магазіне “АнаСтасія”.

– Да мяне ў паштовую скрынку рэгулярна кладзецца “Камсамолка”. Спецыяльна выпісваю “таўстушку”, бо ў ёй размяшчаюцца артыкулы на розныя тэмы і разнастайнага жанру: афіцыйныя, гістарычныя, забаўляльныя. Словам, цікавая газета. А мясцовыя навіны даведваюся, што называецца, з “сарафаннага радыё” (усміхаецца). Прыйдзеш на работу – і, бывае, такога наслухаешся, што нават не ведаеш: праўда гэта ці хлусня.

%d1%80%d0%b5%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%b5%d1%80-%d0%b2%d1%8b%d0%bf%d0%b8%d1%81%d0%b0%d1%82%d1%8c-%d0%b3%d0%b0%d0%b7%d0%b5%d1%82%d1%83-%d0%bb%d1%83%d0%ba%d1%88%d0%b0Андрэй Лукша, пенсіянер.

– Раней, калі працаваў вадзіцелем, выпісваў часопіс “За рулём”. А цяпер хапае і “Астравецкай” – то я выпішу, то жонка. З “раёнкай” мы сябруем даўно, ужо і не памятаю дакладна, колькі гадоў, – і здраджваць мы ёй не збіраемся. Ды адкуль яшчэ пра мясцовыя навіны даведаешся?

Марына МАЦКЕВІЧ. Фота аўтара.