Спортсмен Александр Ляхович встретился с ворнянскими и островецкими школьниками

15:18 / 24.09.2016
2
%d0%bb%d1%8f%d1%85%d0%be%d0%b2%d0%b8%d1%87-%d0%b8-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b8Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Аляксандр Ляховіч разам з жонкай Людмілай наведаў Варнянскі НПК, а таксама сустрэўся са школьнікамі Астраўца.

Урачыстым, цікавым і прыемным атрымалася наведванне хлопцам роднай школы, дзе яго радасна прывіталі вучні і адміністрацыя навучальнай установы, а таксама намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Мікалаеўна Букель. З настальгічнай усмешкай Аляксандр прайшоўся па знаёмых калідорах, зазірнуў у класы, дзе некалі спасцігаў навуку і, вядома ж, на стадыён, дзе рабіў першыя крокі ў свет вялікага спорту.

Асабліва цёплай і радаснай аказалася сустрэча з першай настаўніцай – Алёнай Іванаўнай Адула, якая прызналася, што для яе Аляксандр Ляховіч назаўсёды застанецца тым хлопчыкам Сашам, які калісьці прыйшоў ў першы клас. Па-мужчынску больш стрымана, але шчыра і душэўна прывітаў свайго выхаванца першы трэнер Андрэй Уладзіслававіч Блашкевіч.

Аляксандр Ляховіч падзякаваў за цёплы прыём, адзначыўшы, што вельмі прыемна прыйсці ў родную школу і сустрэцца з трэнерам, настаўнікамі – людзьмі, якія дапамаглі выбраць свой шлях у жыцці. Яны з Людмілай расказалі пра свае спартыўныя дасягненні, удзел у Алімпіядзе і пажадалі ўсім верыць у сваю мару – тады яна абавязкова ажыццявіцца.

Затым Аляксандр раздаваў аўтографы і пакінуў пажаданне ў Кнізе гонару школы. На развітанне дырэктар Алена Іванаўна Юркойць уручыла спартсмену памятны падарунак. А пасля разам з дзецьмі яны выпусцілі ў неба пяць паветраных шароў з галубамі – сімвал Алімпіяды і новых надзей.

%d0%bb%d1%8f%d1%85%d0%be%d0%b2%d0%b8%d1%87-%d0%b8-%d1%88%d0%ba%d0%be%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b81Цікавай атрымалася сустрэча алімпійца і са школьнікамі Астраўца. Вучні задавалі пытанні, бралі аўтографы і фатаграфаваліся на памяць. А яшчэ работнікі пошты ўручылі Аляксандру лісты з пажаданнямі, якія астраўчане пісалі земляку падчас яго выступлення на Алімпійскіх гульнях.

Марына МАЦКЕВІЧ.